Літаратурная старонка. 21.by

Літаратурная старонка

12.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марыя ШАКУН

РУЧЭЙ

Бяжыць, спяшаецца ручэй,

Такі маленькі і празрысты,

Каб напаіць усіх хутчэй

Сваёй вадзіцай светлай, чыстай.

Смяецца сонейка яму,

Глядзяць у воды кветкі, лозы,

І ўдзячны кожнаму дзяньку,

Лятаюць матылькі, стракозы.

Хоць і маленькі ручаёк –

Жыццё дае маёй зямельцы,

Яго срабрысты галасок,

Як музыка, гучыць у сэрцы.

Я цешуся красой жывой,

І поўніцца душа любоўю.

Куток радзімачкі малой,

Якое шчасце – жыць з табою!

Вадзім САДОЎСКІ

МАЛІТВА

Малітва ад маці на покуце ў хаце –

Да Бога з надзеяй зварот,

Што словы пачуе, ды, можа, уратуе

Жыццё ад нялёгкіх турбот.

Шмат маці не просіць і дзякуе досыць,

Уздымаючы твар да нябёс:

За дзетак здаровых, за хворых, нямоглых,

За продкаў, за будучы лёс.

У цяжкую гадзіну і шчасця хвіліну

Малітва-зварот зберажэ

Ад злога пагляду, ад помсты і здрады

Людзей, хто табе даражэй.

Малітва ад маці на покуце ў хаце

Валодае сілай нябёс:

Звычайнае слова неаднаразова

Уплывала на будучы лёс.

Дзмітрый КРАСКОЎСКІ

МАКСІМУ БАГДАНОВІЧУ

Гляджу на Млечны шлях, на россып зорак,

Абрысы бору спяць у вышыні,

І прахалодай ахінае золак,

Венера-зорка ззяе ў вышыні.

Пісалі пра прыроду ўсе паэты,

Ды ён – з вялікай літары Паэт!

Вякі мінуць, а застаецца гэты,

Максіма Багдановіча, сюжэт.

Хоць маладым сышоў ад нас у Вечнасць,

На Млечны шлях пайшоў, як на шашу,

Ды вершы пра каханне, чалавечнасць

Крануць заўсёды чытача душу.

Яго “Лявоніха” гучала ў народзе,

Настрой заўжды ўзнімаўся ад яе.

Той танец, у імклівым карагодзе,

Засумаваць і сёння не дае.

Гучыць вясёлы пошчак чаравіка,

Змяняюцца культуры і часы…

Навечна ўславіў імя Вераніка

І Слуцка залатыя паясы.

Валянціна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ

ДЗЯКУЙ, БОЖА

За кожную жыцця хвіліну –

Дзякуй, Божа.

За ўсё, што маю і пакіну, –

Дзякуй, Божа.

За першы ўздых у гэтым свеце –

Дзякуй, Божа.

За сонейка, і дождж, і вецер –

Дзякуй, Божа.

За тое, надзяліў што Словам, –

Дзякуй, Божа.

За родную зямельку й мову –

Дзякуй, Божа.

За шчасце на зямлі жыць гэтай –

Дзякуй, Божа.

Любоўю што Тваёй сагрэта –

Дзякуй, Божа.

Галіна ГРАЖЫНСКАЯ

*  *  *

Пакружы над намі, бусел, пакружы,

Мілы сэрцу мне куточак зберажы,

Каб жыццё тут не змаўкала загадай,

Майму краю працвітаці памагай.

Абляці наўкол зямлю ты, абляці,

Толькі ўвесну зноў дадому прыляці.

Пасяліся, як і колісь, на страсе,

Нам тваё вяртанне радасць прынясе.

Вось паслухай мяне, бусел, што скажу,

Ні ў сэрцы, ні ў думках не схлушу:

Я хачу, каб быў нястомным твой палёт,

Прылятаў да майго дома кожны год.

Прылятаў, прыносіў шчасце на крыле,

Падзяляў са мною клопаты свае,

Звонкім клёкатам запоўніў усё вакол,

Абуджаючы к жыццю і лес, і дол.

 Аляксандр ГРЫНКІН

МОЙ ДОМ

Дорога мне пыль дороги.

Крест, стоящий на горе,

И родимые чертоги

С духом сена во дворе.

И сосна с корою медной,

Даль туманная полей,

Голос пущи заповедной

И синички средь ветвей!

Гул пчелиный, запах меда,

Ржанье дальнее коней,

Неба синего свобода

С клином серых журавлей…

В сердце вы со мной навечно.

Стоит лишь глаза сомкнуть –

Вижу вас всегда, конечно,

И любой мне легче путь.

Людміла САДОЎСКАЯ

*  *  *

Отпустите вы прошлое,

Не живите обидами,

Дайте воздуху свежему

В вашу душу войти.

И тогда все изменится,

Солнце ярче засветится

И удача вам встретится

На нелегком пути.

Сяргей МАЛЯЎСКІ

ВАЛОЖЫНСКI ВАЛЬС

Вольна ўдалеч аблокi плывуць над Валожынам,

З яблыняў цвет, нiбы снег, вецярок закружыў.

Вулачкi цiхiя свечкi каштана ўпрыгожылi –

Нашай Айчыны часцiнку, якой даражым.

Дзе б нi былi мы сягоння, далёка цi блiзка,

Кожнага клiча заўсёды бацькоўскi парог!

Горад Валожын – наша калыска,

Нашых пачатак дарог!

Узгоркi, нiзiнкi, рачулкi палоска iмклiвая…

Дзе яшчэ знойдзеце больш краявiдаў такiх?

Як завяшчанне нам, велiч гранiту шчымлiвая:

Помнiце тых, каго з вамi няма, землякi!

Дзе б нi былi мы сягоння, далёка цi блiзка,

Кожнага клiча заўсёды бацькоўскi парог!

Горад Валожын – наша калыска,

Нашых пачатак дарог!

Хоць да шырокiх, сталiчных праспектаў далёка нам,

Але хай ведае кожны жаданы наш госць –

Мы ганарымся заўжды нашым слаўным Валожынам,

Ёсць у Валожыне людзi цудоўныя, ёсць!

Дзе б нi былi мы сягоння, далёка цi блiзка,

Кожнага клiча заўсёды бацькоўскi парог!

Горад Валожын – наша калыска,

Нашых пачатак дарог!

Зінаіда ГАСЦІЛОВІЧ

*  *  *

Заблуджуся аднойчы ў жнівеньскіх росах,

Стану кропелькай дробнай сівых туманоў,

Паплыву па няскошаных травах, пракосах,

Уздымуся на хвалю царкоўных званоў,

Падымуся туды, дзе бязмежжа і ціша,

Дзе пануе святочнасць надзей і высноў,

Дзе нябёсаў фіранку вецер марай калыша,

Запаліўшы ў небе мільярд ліхтароў.

Як знайсці мне ліхтар – той адзін, той адзіны,

Каб у лютую сцюжу мяне абагрэў,

Каб цяплом растапіў безвыходнасці льдзіны,

Што зямлю акружылі. Ды каб сам не згарэў…

 

Галіна РАДЫНА-МАРЦІНКЕВІЧ

МАЛАЯ РАДЗІМА

Ах, малая мая радзіма,

Ты хоць зрэдку мяне чакай

На бацькоў дарагія сцяжыны,

У незабыўны дзяцінства край…

Тут найпершы глыточак паветра,

Самастойны мой першы крок…

Усё да болю знаёма-прыветна,

Любы, родненькі мой куток!

З глыбіні прадзядоў, пакалення,

Праз каторы ўжо роду віток

Мой адсюль забруіўся выток.

І на гэтай зямельцы каленьмі

Я стаю-стаю ў святым пакланенні…

Тут найсмачны з крынічкі глыток,

Тут любоўю-ўзаем наталенне.

 

Аляксандр КУЛАК

*  *  *

Дзянёчкам сонечным вясновым

Сустрэў аднойчы я цябе,

У хваляванні блытаў словы,

А ты – усміхалася сабе…

Казаў я нешта пра надвор’е,

Пра спеў чароўны салаўя…

Зачараваны быў табою,

Бо прыгажэй не бачыў я.

Была ты тою незнаёмкай,

Якую па начах я сніў…

І адчуваў сябе няёмка,

Калі з табою гаварыў.

Пяшчотны вецярок ласкава

Твой стан танюткі абдымаў…

Было мне так з табой цікава,

Што я ад шчасця заспяваў…

Наталля ЖЫЗНЕЎСКАЯ

*  *  *

Мне бы крылья мощней за спиной,

Чтобы птицею в небо взлетать,

Что б парить и кружить над землей,

И летать, и летать, и летать!

Мне бы ветра дыханье шальное,

Чтоб свободою с ним задышать,

Без вина бы веселье хмельное,

И дышать, и дышать, и дышать.

Мне бы солнца владеть теплотой,

Чтобы мир понежней согревать.

Ветра южного теплой волной,

От проблем – убегать, убегать.

Мне бы хрупкий хрусталик души,

Понадежней от всех сохранить.

Чтоб в любви были все хороши.

И любить, и любить, и любить.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марыя ШАКУН РУЧЭЙ Бяжыць, спяшаецца ручэй, Такі маленькі і празрысты, Каб напаіць усіх хутчэй Сваёй вадзіцай светлай, чыстай.   Смяецца сонейка яму, Глядзяць у воды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика