Раўненне на ветэранаў. 21.by

Раўненне на ветэранаў

16.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На мінулым тыдні адбылося пленарнае пасяджэнне раённага Савета ветэранаў. Людзі, якія ўсё жыццё знаходзіліся ў авангардзе працоўнага і грамадскага працэсаў, не трацяць актыўнасці і сёння. Як толькі плануецца якое-небудзь важнае мерапрыемства, ветэраны першымі адгукаюцца на ўдзел у ім. А яшчэ яны ахвотна сустракаюцца з моладдзю, уласным прыкладам абуджаючы ў падрастаючага пакалення дух патрыятызму, сумленнае стаўленне да даручанай справы і спагаду да тых, хто слабейшы, хто патрабуе дапамогі.

  Вялікая заслуга ў гэтым старшыні арганізацыі Рыгора Мікалаевіча Русакевіча. Падтрымаць пачынанні ветэранаў, а таксама выслухаць іх меркаванні і сумесна прааналізаваць праблемы сучаснасці прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. М. Адамовіч, старшыня Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў В. В. Загорская. На пасяджэнні падымаліся самыя разнастайныя пытанні, па некаторых нават разгараліся вострыя спрэчкі.

  Аднадушша праявілася толькі тады, калі, згодна з павесткай дня, наступіў момант адзначыць удзельнікаў конкурсу на лепшы ветэранскі падворак.

  Яшчэ паэтка Цётка, сучасніца класікаў Купалы і Коласа, ухваляла гаспадароў, якія стваралі сваімі рукамі прыгажосць. Але ў тыя часы верхам дызайнерскага падыходу лічыўся кветнік ля дома з вяргінямі ды аксаміткамі. Цяпер жа мастацкае рашэнне не абмежаванае: суседнічаюць самаробныя і фабрычныя “малыя” архітэктурныя формы, экзатычныя кусты і дрэвы, газоны ў англійскім стылі і мазаічныя тратуарныя дарожкі. Прычым афармленне вясковых падворкаў не ўступае па крэатыўнасці гарадскім і дачным.

  Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Валянціна Гіруць-Русакевіч прысвяціла цэлую падборку вершаў тым, хто рашыў пазмагацца ў конкурсе на лепшы падворак. Агульным лейтматывам можна абраць такі радок: “Ва ўсім дбайных рук працавітасць, фантазіі вольны палёт…”

  Падчас пленума адбылася прэзентацыя слайдавага праекта “Ветэранскі падворак-2018” з маляўнічымі фатаграфіямі, звесткамі пра канкурсантаў, персанальнымі вершамі ў гонар кожнага. Потым героі паказу атрымалі каштоўныя прызы. Гэту пачэсную місію выканалі лідар раённага прафсаюзнага руху і спонсар мерапрыемства Вераніка Загорская, старшыня ветэранскай арганізацыі Рыгор Русакевіч. Як адзначыў Зігмунд Сільвестравіч Лужынскі (адзін з узнагароджаных), вядзенне падсобнай гаспадаркі і добраўпарадкаванне сядзібы – не толькі найцікавейшы занятак на пенсіі, але і магчымасць падтрымліваць сябе ў выдатнай фізічнай форме.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні адбылося пленарнае пасяджэнне раённага Савета ветэранаў. Людзі, якія ўсё жыццё знаходзіліся ў авангардзе працоўнага і грамадскага працэсаў, не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика