Атрымалася сапраўднае свята. 21.by

Атрымалася сапраўднае свята

16.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Дня маці спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра сумесна арганізавалі спартыўнае свята для матуль выхаванцаў аддзялення.

  Мерапрыемства прайшло ў памяшканні ФАЦ. З добрым настроем дванаццаць жанчын падзяліліся на каманды і прыступілі да спаборніцтваў. Іх дзеці на час турніру сталі заўзятымі балельшчыкамі, яны з усёй сілы стараліся падтрымаць, падахвоціць да лепшых вынікаў блізкіх людзей. Спартакіяда прайшла ў цёплай, добразычлівай абстаноўцы. Пасля яе заканчэння выхаванцы аддзялення парадавалі ўсіх прысутных невялікім канцэртам і ўручылі матулям падарункі, што зрабілі сваімі рукамі. Сувеніры для жанчын падрыхтавалі і работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Атрымалася сапраўднае свята, маці змаглі абстрагавацца ад хатніх клопатаў, цікава правесці час з дзецьмі, якія таксама атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Анжэла РАДЫНА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня маці спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика