Паважаныя матулі Валожыншчыны!. 21.by

Паважаныя матулі Валожыншчыны!

16.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


  Ад усяго сэрца віншую з цудоўным святам — Днём маці. Вытокі гэтага свята — у глыбокім, паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. Дзякуючы маме, яе каханню, клопату і ўдзелу ў вызначэнні нашай жыцёвай дарогі, мы дасягаем пастаўленых мэт. Ніхто не любіць нас так непатрабавальна і бескарысліва, як мама. Яна дае першыя ўрокі маральнасці і духоўнасці, дабрыні і пяшчоты.

  Сёння жанчыны не толькі гадуюць і выхоўваюць дзяцей, займаюцца хатняй гаспадаркай, але і добрасумленна працуюць у розных сацыяльна-вытворчых сферах, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Самае цёплае віншаванне тым матулям, якім давялося быць удзельніцамі Вялікай Айчыннай вайны, працаваць у тыле, несці нягоды акупацыі, удаўства і адзіноты.

  Віншаванні і найлепшыя пажаданні адрасую шматдзетным і маладым мамам, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей у прыёмных і апякунскіх сем’ях. Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця, любові і згоды ў сям’і, паспяховай рэалізацыі жыццёвых планаў.

З павагай,старшыня раённагавыканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    Ад усяго сэрца віншую з цудоўным святам — Днём маці. Вытокі гэтага свята — у глыбокім, паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. Дзякуючы маме, яе каханню, клопату і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика