День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья». 21.by

День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья»

Размер текста:
A
A
A

День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья»
Дзень Маці ў райцэнтры быў адзначаны святам сямейнай творчасці “Я і ўся мая сям’я”, якое падрыхтавалі работнікі культуры сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго фундатарамі выступілі раённае аб’яднанне ГА “Белая Русь”, прыватныя прадпрымальнікі Генадзь Ласкін, Юрый Гільніч, Аляксандр Лабынька і гандлёвая сетка “Дабраном”.

Гімн сям’і – так коратка можна назваць той відовішчны пазітыў, які адбываўся на сцэне ў час раённага конкурсу шматдзетных сем’яў. Дарэчы, ён пачаўся яшчэ ў фае кінаканцэртнай залы, дзе сем’і-­ўдзельніцы размясціліся з дэманстрацыяй усяго, што могуць іх “залатыя ручкі”. Сталы прагіналіся ад прысмакаў, вочы разбягаліся ад мноства самых разнастайных вырабаў, фотавыставаў, букетаў, якія прадставілі на суд журы ўдзельнікі конкурсу, каб паказаць, што іх дом – гэта поўная чаша, а яны самі – усебакова развітыя і цікавыя людзі.
– Жанчына – аснова любой сям’і, – сказаў у прывітальным слове падчас адкрыцця свята намеснік старшыні райвыканкама Віктар Ганус. – Яе працавітасць, шматграннасць, цярпенне і любоў задаюць тон усім дамачадцам. Нашы жанчыны-маці ўмеюць працаваць, гадаваць дзяцей, падтрымліваць у сям’і любоў і згоду.
День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья»Па ўмовах конкурсу, каб стаць пераможцам, трэба было выканаць тры заданні: аформіць выставу-прэзентацыю работ, зробленых сваімі рукамі, прадставіць радавод у выглядзе візітоўкі і сацыяльна-значны праект “Мая краіна – мая сям’я”. Як і патрэбна, пераможцы вызначаліся ў кожнай намінацыі, але паклаўшы руку на сэрца трэба сказаць, што ў большасці сваёй гэта былі простыя фармальнасці, бо кожная сям’я па-свойму ўнікальная. Немагчыма было ўстаяць перад шчырымі беларусамі Віктарам і Людмілай Юхнаўцамі з Бягомля з іх багатым чыста нацыянальным сталом, дзе было месца “сваім” каўбасам і кумпяку, рульцы і грыбам. Візітоўкай іх землякоў Вольгі і Віктара, і таксама Юхнаўцоў, сталі тонкі густ, высокая ступень культуры і рамантызм. А самабытная сям’я Андрэя і Алены Фролаў з Сітцаў пакарыла глыбокім веданнем, аж да бабуль з дзядулямі, свайго радаводу. Артыстызм і крэатыўнасць сям’і бягомльцаў Алісёнкаў, якімі яна ўражвала са сцэны, безумоўна, справа рук мамы Наталлі, якая працуе ў Бягомльскай ДШМ. Агульным жа для ўсіх сем’яў сталі іх моц і згуртаванасць, цеплыня, дабро і любоў. Гэта самае вялікае багацце заўсёды там, дзе гадуюцца дзеці: двое, трое, чым больш, тым мацнейшым з’яўляецца шчасце.
Па суме набраных балаў пераможцам конкурсу стала сям’я Алісёнкаў. Усе сем’і-ўдзельніцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі, якія ўручыла ім старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна
Рандарэвіч.
День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья»
Паўнапраўнымі ўдзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы Докшыцкай ДШМ і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, якія радавалі сваім танцавальным і вакальным майстэрствам гледачоў, пакуль удзельнікі конкурсу рыхтаваліся да выхадаў на сцэну.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья»
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень Маці ў райцэнтры быў адзначаны святам сямейнай творчасці “Я і ўся мая сям’я”, якое падрыхтавалі работнікі культуры сумесна з
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

13.11.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Міёрскія навіны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Лоевский край
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
14.11.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Лоевский край
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика