Чарговая выстава Эдуарда Мацюшонка адкрылася ў Беларусбанку. 21.by

Чарговая выстава Эдуарда Мацюшонка адкрылася ў Беларусбанку

19.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у галоўным офісе АСБ «Беларусбанк» у Мінску адкрылася выстава нашага земляка Эдуарда Мацюшонка. Яе арганізацыя стала працягам доўгатэрміновага супрацоўніцтва банка і Вілейскай гімназіі № 1 «Логас» у рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Мост у будучыню».


Здавалася б, што больш вытрыманай і, магчыма, строгай атмасферы, чым у банках, знайсці цяжка. Банкаўскія супрацоўнікі, якія штодня маюць справу з фінансавымі патокамі, павінны ўвесь час быць засяроджанымі толькі на сваёй дзейнасці. Аднак, «Беларусбанк» акрамя галоўнага фінансавага інстытута яшчэ з’яўляецца і сацыяльна арыентаванай кампаніяй. Разнапланавыя дабрачынныя акцыі, падтрымка дзіцячых устаноў, арганізацыя выстаў для галоўнага банка краіны даўно сталі традыцыяй.

Зусім нядаўна кіраўніцтва кампаніі «Беларусбанка» перадало Вілейскай гімназіі №1 «Логас» 15 камп’ютараў, якія будзе актыўна выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе, што стала чарговым этапам супрацоўніцтва ў рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Мост у будучыню». З удзелам спецыялістаў “Беларусбанка” праводзяцца факультатыўныя заняткі па фінансавай граматнасці, бацькоўскія сходы, адаказваецца кансультацыйная дапамога пры падрыхтоўцы даследчых работ фінансава-эканамічнай накіраванасці вучняў. Як сацыяльна-арыентаваная кампанія банк выдзяляе сродкі на набыццё прадметаў навучання.


І вось, у працяг супрацоўніцтва, па запрашэнні «Беларусбанка» ў яго галоўным офісе ў Мінску адкрылася выстава нашага земляка, знакамітага беларускага мастака Эдуарда Мацюшонка. Больш за дзясятак работ размясцілася на спецыяльна ўсталяваных стэндах у вялікім фае галоўнага офіса банка на праспекце Дзяржынскага. Аб’яднаць творчасць, адносіны да сваёй спадчыны і малой радзімы і святкаванне самага светлага свята – Дня маці – удалося вілейскаму мастаку ў рамках арганізаванай выставы. Карціны, прысвечаныя бацькам, самаму дарагому чалавеку на свеце – матулі, серыя рэканструкцый з гісторыі былых маёнткаў нашай знакамітай шляхты – усё гэта сталася выдатнай тэмай, што адгукнулася ў сэрцы кожнага наведвальніка выставы Эдуарда Мацюшонка. Як і тое, што выстава стала яскравым момантам ушанавання жанчын напярэдадні Дня маці. На пачатку выставы з прывітальным словам выступіў выконваючы абавязкі старшыні Праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка, які адзначыў, што выстава стала добрым падарункам да свята не толькі жанчынам, але і ўсім, хто на працягу двух тыдняў зможа дакрануцца да цудоўнай творчасці вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка.

Праводзячы экскурсію па сваёй выставе Эдуард Уладзіміравіч распавёў пра кожную карціну, пра тыя пачуцці, што адчуваў пры іх напісанні і той сэнс, што хацеў данесці да кожнага, а самае галоўнае – пра глыбокія духоўныя традыцыі беларусаў, як сямейныя, так і агульнанацыянальныя. Асабліва цікавіліся наведвальнікі выставы тымі працамі, якія мастак стварае ў серыі карцін-рэканструкцый па гісторыі нашых знакамітых шляхецкіх родаў, што з’яўляліся мецэнатамі, стваральнікамі адметных святынь, а іх сядзібы – асяродкамі культурнага і навуковага жыцця на нашых землях у мінулых стагоддзях.

– Распавядаючы пра Храптовічаў, Плятараў, пра вілейскія роды Багдановічаў з Абадоўцаў, Козел-Паклеўскіх з Сэрвачы і іншых, я бачыў, які вялікі інтарэс выклікае наша старадаўняя гісторыя ў людзей, – падзяліўся з намі Эдуард Мацюшонак. – Наведвальнікі выставы, супрацоўнікі галоўнага офісу «Беларусбанка», задавалі столькі пытанняў, а самае галоўнае, што кожнае пытанне паказвала іх зацікаўленасць і глыбокае веданне сваёй гісторыі.

Вось і яшчэ адзін штрых вяртання гістарычнай спадчыны праз мастацтва і дабрачыннасць зроблены. Выстава нашага знакамітага земляка Эдуарда Мацюшонка паказала вялікі інтарэс да сваёй гісторыі людзей розных прафесій і заняткаў – дзеля непарыўнай сувязі мінулага і сучаснага для нашай агульнай будучыні, для нашых нашчадкаў. Будзем спадзявацца, што плённае супрацоўніцтва «Беларусбанка» з дзіцячымі ўстановамі Вілейскага раёна працягнецца і надалей .

Сяргей ГАНЧАР.
Фота прадстаўлена Эдуардам Мацюшонкам

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у галоўным офісе АСБ «Беларусбанк» у Мінску адкрылася выстава нашага земляка Эдуарда Мацюшонка. Яе арганізацыя стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика