З таямніц мінулага. 21.by

З таямніц мінулага

11.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску нядаўна прайшоў конкурс даследчых работ «Наследие Беларуси».
Творчая група Іванскай дзіцячы сад-сярэдняй школы ў складзе дзесяцікласніц Даяны Януковай, Веранікі Тоўпінец, дзевяцікласніка Арцёма Ганчара пад кіраўніц-твам настаўніка В. В. Грыбко атрымала дыплом другой ступені за работу «Некропалі ў вёсках Іванскага сельсавета». Трэба заўважыць, дыпломы першай ступені не ўручалі.
З больш як дзевяноста даследчых работ, прадстаўленых раёнамі на вобласць, былі вызначаны дваццаць пяць для ўдзелу і абароны ў двух раздзелах: «Матэрыяльная спадчына», «Нематэрыяльная спадчына». Лепшыя (а іх выдзелілі чатыры) – адзначаны дыпломамі другой і трэцяй ступеняў. Гэтыя работы падрыхтаваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу.


Творчая група Іванскай дзіцячы сад-сярэдняй школы з дыпломам за другое месца ў абласным конкурсе даследчых работ «Наследие Беларуси».

Даследаванняў могілак альбо месцаў пахавання на тэрыторыі сучаснай Беларусі амаль не праводзілася, літаратурных крыніц альбо даведнікаў па гэтай тэме таксама дэфіцыт. Таму даследніцкая дзейнасць і яе вынікі – самастойная работа вучняў і іх кіраўніка, з якім яны аб’ехалі ўсе вёскі сельсавета.
Але найбольш цікавымі для навуковага даследавання сталі помнікі і могілкі ў Іванску, Дзямідавічах, Прыстоях. «Менавіта тут можна прасачыць храналогію змянення традыцый пахавання і ўвекавечання памяці продкаў. Адметная з’ява – замена камянёў на крыжы – драўляныя, каменныя, цэментавыя, потым металічныя. Цікава было даследаваць надпісы на помніках, знаходзіць месца, адкуль пачыналася пахаванне, як розніліся паміж сабой могілкі заможных сялян і бедных, – расказвае Віктар Вільгельмавіч. – Работа вельмі крапатлівая, займае шмат часу, але яна захапляе, і дзеці з задавальненнем працуюць над тэмай. Плануем працягваць дзейнасць і далей».
Перамога іванскіх даследчыкаў на абласным узроўні – падзея значная, а ўзнагарода заслужаная. Пажадаем таленавітым вучням і іх кіраўніку творчых поспехаў ў навукова-даследчай дзейнасці і новых перамог!

Наталія ШЫРКО.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску нядаўна прайшоў конкурс даследчых работ «Наследие Беларуси». Творчая група Іванскай дзіцячы сад-сярэдняй школы ў складзе дзесяцікласніц Даяны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика