9 лістапада ў раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс камсамольскай песні. 21.by

9 лістапада ў раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс камсамольскай песні

12.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9698Камсамольская песня з’яўляецца адной з яркіх з’яў савецкай музычнай культуры мінулага стагоддзя. Яна неразрыўна звязана з жыццём многіх пакаленняў грамадзян Беларусі і з’яўляецца неад’емнай часткай шматграннай гісторыі нашай Радзімы.

Райкамам БРСМ, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама 9 лістапада праведзены конкурс камсамольскай песні “Нам песня строить и жить помогает” у раённым Цэнтры культуры.

Вучні старэйшых класаў школ раёна, маладыя прадстаўнікі працоўных калектываў дарылі гледачам, большасць з якіх былі людзі сярэдняга і сталага ўзросту, патрыятычныя песні іх юнацтва. Кожны з канкурсантаў спяваў музычныя творы добра знаёмыя для кожнага з іх. Юнакі і дзяўчаты адказна падышлі да конкурсу, каб сваім выступленнем падарыць добры настрой і, канечне ж, стаць пераможцамі.

Конкурс складаўся з трох намінацый: сольнае выступленне вучняў школ, сольнае выступленне працуючай моладзі і сольнае выступленне моладзі, якая працуе ў сельскай гаспадарцы. Майстэрства выканаўцаў ацэньвала журы ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іны Мар’янаўны Шынкевіч, першага сакратара райкама БРСМ Міхаіла Часлававіча Пугаўкі, ветэранаў, актывістаў камасамольскага руху 1960-х—1980-х гадоў Ядзвігі Баляславаўны Чарвінскай і Галіны Аляксееўны Русачонак.

Сярод канкурсантаў былі пастаянныя ўдзельнікі культурна-масавых мерапрыемстваў — Надзея Гарбачонак, Лізавета Гуляшка, Сняжана Кондрат, Юлія Арсоба. На раённай сцэне выступалі і спевакі, якія з нядаўняга часу захапляюцца музыкай і песнямі: вучань Велікасельскай ДС—СШ, старшыня раённай Маладзёжнай палаты Вадзім Мацяс, Максім Зямец, Варвара Калесніковіч і іншыя.

Кожны выхад на сцэну юнакоў і дзяўчат гледачы сустракалі ўсмешкамі і апладысментамі. Разам з канкурсантамі спявалі патрыятычныя музычныя кампазіцыі: “Дан приказ ему на запад”, “За того парня”, “Команда молодости нашей”, “Мой адрес — Советский Союз”, “Сигнальщики-горнисты”, “Любовь, комсомол и весна” і іншыя.

Журы, падвёўшы вынікі конкурсу, вызначыла пераможцаў. Дыпломы і падарункі атрымалі Лізавета Гуляшка, Надзея Лагун, Надзея Гарбачонак, Сняжана Кондрат, Юлія Арсоба, Варвара Калесніковіч, Максім Зямец, Наталля Арлоўская. Прыз глядацкіх сімпатый заваявала Яна Аляхновіч. “За артыстызм” дыплом уручаны Вадзіму Мацясу. А “гран-пры” конкурсу патрыятычнай песні ўручаны Лізавеце Гуляшка.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9637 IMG_9639 IMG_9642 IMG_9645 IMG_9653 IMG_9655 IMG_9661 IMG_9664 IMG_9665 IMG_9674 IMG_9679 IMG_9685

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика