Конкурс маленькіх прыгажунь «Міс Залатая восень-2018» прайшоў у Лагішыне. 21.by

Конкурс маленькіх прыгажунь «Міс Залатая восень-2018» прайшоў у Лагішыне

21.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Конкурс грацыі і артыстызму сярод самых маленькіх прадстаўніц г.п. Лагішын “Міс Залатая восень-2018” прайшоў напярэдадні на базе Лагішынскага маладзёжнага Цэнтра кульутры.

Міс Залатая восень 2018 у Лагішыне1
Дырэктар Лагішынскага маладзёжнага Цэнтра культуры Марыя Кобец расказала карэспандэнту pinsknews.by, як шэсць найбольш артыстычных і таленавітых дзяўчынак не толькі паказалі сябе ва ўсёй сваёй прыгажосці, але і прадэманстравалі свае арыгінальныя творчыя здольнасці:

— Паспрачацца за тытул у самым абаяльным і прыгожым дзіцячым конкурсе вырашылі шэсць маленькіх жыхарак г.п. Лагішын ва ўзросце ад 7-мі да 10-ці гадоў. Гэта Кацярына Бут-Гусаім, Анастасія Дубнавіцкая, Надзея Калаур,Сафія Лескавец, Ангеліна Радаева.


Міс Залатая восень 2018 у Лагішыне2
Традыцыйнай візітоўкай маленькіх удзельніц распачаўся адзін з самых прыгожых і вытанчаных конкурсаў грацыі, прыгажосці і артыстызму. Дзяўчынкі цікава распавядалі пра сябе і свае сем’і, спявалі і танцавалі, адным словам, намагаліся як мага ярчэй прадэманстраваць сябе і свае здольнасці.


Міс Залатая восень 2018 у Лагішыне
Падарыць гледачам “вачэй зачараванне”, бліснуць у ведах правілаў этыкету, паказаць свой артыстызм і харызму падчас конкурсу “Імгненне славы”, прадэфіліраваць у вобразе сапраўднай мадэлі, прадставіўшы на суд журы падрыхтаваныя разам з бацькамі асеннія мадэлі адзення, аздобленыя асеннім лісцем, пацеркамі рабіны, каліны і іншымі прыроднымі матэрыяламі.


Міс Залатая восень 2018 у Лагішыне4
Апагеем конкурсу “Міс Залатая восень-2018” стала падвядзенне вынікаў усіх этапаў конкурсная праграмы. Кампетэнтным журы ўлічвалася не толькі вонкавая прыгажосць, абаяльнасць, але і ўменне маленькіх канкурсантак трымацца на сцэне, валодаць аратарскім майстэрствам.


Міс Залатая восень 2018 у Лагішыне3
Усе ўдзельніцы ў гэты вечар заслужылі прызавыя месцы, аднак конкурс ёсць конкурс. Так тытул “Міс Пяшчота” атрымала Анастасія Дубнавіцкая, “Міс Зачараванне” – Кацярына Бут-Гусаім, “Міс Сціпласць” – Надзея Калаур, “Міс Абаяльнасць” – Сафія Лескавец, “Міс Артыстызм” – Ангеліна Радаева, ганаровы тытул “Міс Залатая восень-2018” атрымала Лія Снітко. Кожная з удзельніц атрымала падарункі, прадастаўленыя Лагішынскім маладзёжным Цэнтрам культуры.

Дзіцячае абаянне і непасрэднасць запомніцца кожнаму, хто прыйшоў у гэты вечар на свята, якое запланавана зрабіць у Лагішыне традыцыйным.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика