Меліярацыйная сістэма адноўлена. 21.by

Меліярацыйная сістэма адноўлена

11.12.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Работнікі Валожынскага ПМС правялі вялікую работу па аднаўленні меліярацыйнай сістэмы “Цякава” ў КСУП “Сакаўшчына-агра”. 160 га зямель у раёне вёскі Сябрынь, побач з тэрыторыяй Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Налібоцкі”, будуць выкарыстоўвацца як кармавыя ўгоддзі для зуброў.

  Пабудаваная ў 1970-я гады меліярацыйная сістэма адпрацавала нарматыўны тэрмін і фізічна знасілася. За працяглы час эксплуатацыі дрэнаж паступова забіўся, адбыліся заглейванне, размыў, абвальванне адкосаў і дна каналаў, зарастанне іх воднай, травяной і дрэвава-хмызняковай расліннасцю. У выніку пачаўся працэс паўторнага забалочвання, і землі ўжо немагчыма было выкарыстоўваць у гаспадарчай дзейнасці. Перад работнікамі прадпрыемства меліярацыйных сістэм стаяла адказная і працаёмкая задача. У першую чаргу неабходна было прамыць стары дрэнаж, выявіць пашкоджаныя дрэнажныя трубы, ачысціць сетку каналаў, выкарчаваць расліннасць. З усім гэтым меліяратары выдатна справіліся. Пасля таго, як быў пакладзены новы дрэнаж, яны правялі ворыва, дыскаванне і выраўноўванне глебы, руслы каналаў умацавалі дзёрнам. Падрыхтаваныя землі перададзены КСУП “Сакаўшчына-агра”.

  Грошы на правядзенне работ па аднаўленні меліярацыйнай сістэмы “Цякава” былі выдзелены ў рамках праекта ПРААН у Беларусі “Устойлівае кіраванне ляснымі і водна-балотнымі экасістэмамі для дасягнення шматмэтавых пераваг”.

Анжэла РАДЫНА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    Работнікі Валожынскага ПМС правялі вялікую работу па аднаўленні меліярацыйнай сістэмы “Цякава” ў КСУП “Сакаўшчына-агра”. 160 га зямель у раёне вёскі Сябрынь,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика