Ветэраны паказалі клас. 21.by

Ветэраны паказалі клас

11.12.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  У сталічным Палацы культуры ветэранаў прайшоў фінал агляду-конкурсу ў рамках абласнога фестывалю нацыянальных культур ветэранаў “Мой родны кут”, прысвечанага Году малой радзімы. Падчас мерапрыемства падведзены вынікі конкурсу “Ветэранскі падворак”, адбыліся выставы мастацкіх твораў і нацыянальных страў.

  Валожынскі раён прадставілі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, выконваючая абавязкі адказнага сакратара Лілія Іванаўна Нахай і непасрэдныя ўдзельнікі конкурсных праграм.

  Тамара Аляксандраўна Язерская з Валожына выступіла з украінскай народнай песняй, якую выканала акапэла. Жыхар вёскі Даўбені – прадстаўнік нацыянальнасці іезіды – Мамед Усупавіч Рашоеў парадаваў гледачоў тэмпераментнай лезгінкай. Жыхаркі Івянца Любоў Мітрафанаўна Каткевіч і Аляксандра Пятроўна Нядзвецкая – прадстаўніцы рускага і ўкраінскага народаў – дэманстравалі рукатворныя работы. Любоў Мітрафанаўна выставіла лялек у тэхніцы скульптурнага тэкстылю, а Аляксандра Пятроўна – вязанне і вышыўку.

  Кожны з удзельнікаў адзначаны памятным дыпломам і каштоўным падарункам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У сталічным Палацы культуры ветэранаў прайшоў фінал агляду-конкурсу ў рамках абласнога фестывалю нацыянальных культур ветэранаў “Мой родны кут”, прысвечанага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика