Выстаўка савецкіх навагодніх атрыбутаў і квэст для ўсёй сям’і падрыхтаваў Столінскі раённы краязнаўчы музей для сваіх наведвальнікаў. 21.by

Выстаўка савецкіх навагодніх атрыбутаў і квэст для ўсёй сям’і падрыхтаваў Столінскі раённы краязнаўчы музей для сваіх наведвальнікаў

14.12.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3483
Такую навагоднюю праграму падрыхтаваў Столінскі раённы краязнаўчы музей для сваіх наведвальнікаў.

Усе жадаючыя атрымаюць магчымасць трапіць у святочную атмасферу: іх сустрэнуць прыгажуня-ёлка, цікавыя мерапрыемствы і выстава навагодніх атрыбутаў. Аснову выставы складаюць ёлачныя цацкі, гірлянды, паштоўкі, створаныя ў канцы 1940-х – пачатку 1990-х гадоў. Усе яны ўваходзяць у калекцыю музея, якая дзякуючы мясцовым жыхарам фарміравалася на працягу апошніх гадоў. І ў жыхароў раёна ёсць яшчэ выдатная магчымасць увайсці ў гісторыю, таму што работа па зборы цацак і паштовак працягваецца і зараз.

Дарагія сябры! У кожнай сям’і частку месца займаюць старыя кніжкі з казкамі для дзяцей. Мы просім падзяліцца такімі кнігамі з намі. Для нашых маленькіх наведвальнікаў з такіх кніг будзе падрыхтавана выстава “Кнігі майго дзяцінства”.

Наведвальнікам, якія гатовы падзяліцца з музеем цацкамі, старымі навагоднімі гірляндамі, паштоўкамі і дзіцячымі кнігамі з дамашніх скарбаў, будзе зроб-лены навагодні падарунак – бясплатнае наведванне музея ў навагоднія святы.

А каб навагодні настрой не канчаўся, музей прапануе прагляд святочных мультфільмаў савецкага перыяду і прыняць удзел у забаўляльным квэсце «Навагоднія  скарбы  музея».  Разам з супрацоўнікамі музея кожны зможа адказаць на краязнаўчыя пытанні і адшукаць адсутныя ўпрыгожванні навагодняй ёлачкі, тым самым праявіўшы сваю эрудыцыю.

УВАГА! У межах праграмы “Нашы дзеці” музей інфармуе,  што наведванне музея і нашых святочных мерапрыемстваў для дзяцей з сацыяльнага прытулку і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі бясплатнае.

Чакаем вас у госці!

Святлана Вярэніч,

дырэктар

Столінскага раённага краязнаўчага музея

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую навагоднюю праграму падрыхтаваў Столінскі раённы краязнаўчы музей для сваіх наведвальнікаў. Усе жадаючыя атрымаюць магчымасць трапіць у святочную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика