Калі гандаль – прызванне. 21.by

Калі гандаль – прызванне

14.12.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Ні для каго ні сакрэт, што магазіны райспажыўтаварыства перажываюць не самыя лёгкія часы. Ёсць праблемы з напаўняльнасцю таварамі, не заўсёды пакупнікі задаволены іх якасцю і коштам. Але і зараз на Валожыншчыне сярод гандлёвых кропак гэтай арганізацыі існуе такая, дзе нават патрабавальны наведвальнік наўрад ці зробіць заўвагу.

   У Пяршайскі магазін мне давялося зазірнуць падчас камандзіроўкі. Толькі пераступіла парог – і дзіву далася: якая прыгажосць! Паліцы запоўнены прадуктамі, выдатны выбар прамысловай групы. Кінуліся ў вочы выключныя парадак і чысціня. Яшчэ больш уразіла сама прадавец. Прыгожая жанчына ў яркім спецадзенні прыемна ўсміхалася пакупнікам, абслугоўвала хутка і якасна, не забываючы кожнаму на развітанне сказаць некалькі добрых слоў.

  Таццяна Рыгораўна Чупрыс усё прафесійнае жыццё – у гандлі. “Працавітая, не канфліктная, работу любіць”, – так характарызуе падначаленую загадчыца Людміла Адольфаўна Гушча. Разам яны ўжо каторы сезон выконваюць план па выручцы і прызнаюцца лепшымі па прафесіі. За адмысловую работу атрымліваюць падзякі і прэміі.

   Выдатнага работніка, сумленнага чалавека цэняць і добрым словам успамінаюць у райспажыўтаварыстве. У свой час менавіта яна адклікнулася на просьбу “закрыць” вакансію ў Падневічах і доволі працяглы час ездзіла туды з Пяршаяў. Было цяжка, але, паколькі не любіць нікога падводзіць, старалася быць на ўзроўні. Сёння месцам працы задаволена – людзей ведае, адказнасці не баіцца, карыстаецца павагай мясцовых жыхароў, умее параіць, даць тлумачэнні.

  Таццяна Рыгораўна прызнаецца, што цяжэй за ўсё працаваць у летні перыяд – шмат прыезджых, дачнікаў, бывае, што і чэргі збіраюцца. Восенню рады пакупнікоў трохі радзеюць, але напярэдадні Каляд і Новага года запатрабаванасць магазіна зноў узрастае. “А нам толькі гэта і патрэбна!” –  усміхаецца прадавец.

  Пасля кароткай размовы (прыйшлі пакупнікі) развітваюся і жадаю поспеху, яна ж (прафесіянал!) прапануе набыць “штосьці смачненькае”. Згаджаюся, выбіраю шакаладку, разлічваюся. Прыгажуня за касай усміхаецца: “Ад мяне без пакупкі яшчэ ніхто не пайшоў!”

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
      Ні для каго ні сакрэт, што магазіны райспажыўтаварыства перажываюць не самыя лёгкія часы. Ёсць праблемы з напаўняльнасцю таварамі, не заўсёды пакупнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика