Такія артысткі заўжды ў цане. 21.by

Такія артысткі заўжды ў цане

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Такія артысткі заўжды ў цанеТакія артысткі заўжды ў цане

Лілія Барадзёнак з дзяцінства марыла быць артысткай. Але ў роднай Сідараўшчыне ўсе толькі пасмейваліся: якая, маўляў, з вясковай дзяўчыны артыстка. Але пасля школы яна ўсё ж паступіла ў Віцебскае культурна-асветніцкае вучылішча на спецыяльнасць “клубны работнік, кіраўнік самадзейнага калектыву” і ні разу ў жыцці пра гэта не пашкадавала.
Спачатку працавала па размеркаванні дырэктарам Слабадскога дома культуры, потым услед за мужам па камсамольскай пуцёўцы з’ехала ў Новы Урангой. Але Лілію заўсёды нясцерпна цягнула на радзіму, таму на Поўначы маладая сям’я надоўга не затрымалася. Вярнуўшыся ў Шумілінскі раён, творчы, захоплены, ініцыятыўны спецыяліст з галавой акунулася ў “культурную” працу. Чым з задавальненнем займаецца і да сённяшняга дня.
Калі выйшла на пенсію, пасаду метадыста Л. Барадзёнак змяніла на загадчыка аўтаклуба. Яна пераканана, што сёння, калі ўстановы культуры ў невялікіх вёсках зачыняюцца, аўтаклуб – надзвычай актуальная і запатрабаваная форма работы. “Нас у вёсках заўсёды чакаюць удзячныя гледачы, дораць кветкі, просяць прыязджаць яшчэ”, – кажа Лілія Валянцінаўна. Са сваім калектывам яна аб’ездзіла ўздоўж і ўпоперак увесь раён…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 4 ад 11.01. 2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такія артысткі заўжды ў цане Лілія Барадзёнак з дзяцінства марыла быць артысткай. Але ў роднай Сідараўшчыне ўсе толькі пасмейваліся: якая, маўляў, з вясковай...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика