100-годдзе з дня ўтварэння БССР адзначылі ў Смаргоні святочным канцэртам. 21.by

100-годдзе з дня ўтварэння БССР адзначылі ў Смаргоні святочным канцэртам

12.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 студзеня ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, якое наша краіна адзначыла 1 студзеня.

IMG_3782.jpg

IMG_4009.jpg

Як адзначыў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко, які ад імя мясцовай улады павіншаваў прысутных са святам, сярод дзяржаў свету ёсць такія, якія могуць ганарыцца не адной сотняй гадоў з моманту свайго заснавання. 

IMG_3791_1.jpg

Генадзь БЫЧКО


У сваю чаргу, за векавым юбілеем БССР стаіці не адно пакаленне нашых землякоў, якія плёнам сваёй працы ўнеслі багаты ўклад у станаўленне і развіццё гэтай дзяржавы. Гэтае свята для нас актуальнае яшчэ і тым, што на гэтым гістарычным этапе мы можам зрабіць пэўныя вынікі сваёй працы, зазначыў Генадзь Бычко.

IMG_3836.jpg

IMG_3888.jpg

IMG_3897.jpg

У мінулым годзе Гродзенскі аблвыканкам выступіў ініцыятарам стварэння персаніфіцыраванага альбома “Гродзеншчына ў тварах”, у які занесены звесткі пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гродзенскай вобласці. Сярод іх – шэсць нашых землякоў: Таццяна Голубева, Ірына Клевец, Уладзімір Счасны, Уладзімір Церабун, Віктар Роўда і Браніслаў Стурліс. Ва ўраысты вечар гэтыя альбомы старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч ўручыў ім або іх родным.

IMG_3821.jpg

IMG_3829.jpg

IMG_3892.jpg

Каля фотавыставы, прысвечанай 100-годдзю БССР


Прысутнічаў на святочным мерапрыемстве былы старшыня выканкама Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Раман Уночко. 

IMG_3859.jpg

Раман УНУЧКО


У далейшым Раман Іосіфавіч займаў адказныя пасады – з’яўляўся памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, намеснікам прэм’ер міністра Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ 2-га склікання. З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці.

IMG_3913.jpg

IMG_3919.jpg

IMG_3939.jpg

IMG_4005.jpg

IMG_3959.jpg

IMG_4029.jpg

Сяргей ЮРЭВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 студзеня ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, якое наша краіна адзначыла 1 студзеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика