Калядкі - цудоўнае свята. 21.by

Калядкі - цудоўнае свята

17.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паверыць у цуды могуць і дзеці, і дарослыя. І у гэтым можна было ўпэўніцца, завітаўшы ў Старабарысаўскі СДК, дзе 13 студзеня 2019 года прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “Святло каляднай зоркі”. У праграму свята ўвайшлі калядныя песні, традыцыйныя беларускія калядныя гульні, а таксама сцэнкі з вясковага жыцця. Галоўнымі героямі былі ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Папараць-кветка” і дзіцячага фальклорнага гуртка “Беларусачка”, кіраўнік А.М. Загорская. Гледачы мелі магчымасць адчуць сапраўдны калядны дух. Песні, танцы, абрадавыя гульні - усё захоплівала так, быццам трапіў ў нейкі вір. Кожны ўдзельнік каляднага гурта быў запамінальны і сваім каларытным адзеннем, і выкананнем сваіх роляў. Сімпатычную «козачку» іграла жвавая дзяўчынка - Анастасія Лалаева, якая вельмі арганічна ўпісалася ў сваю ролю. Мядзведзь, якога іграў дырэктар Старабарысаўскага СДК А.Н.Шашкоў сваімі падскокамі, гульнямі ды танцамі павесяліў усіх прысутных. Гаспадыня, у выкананні А.М. Загорскай, ахвотна танчыла з мядзведзем “Польку” і іншыя абрадавыя танцы. Напрыканцы гасцінная гаспадыня пачаставала ўсіх удзельнікаў і прысутных каляднымі дэлікатэсамі: хатняй каўбасой, духмяным мядком, блінамі, аладкамі і салодкімі прысмакамі.

Калядная гульня “Пячы ката” змагла разварушыць нават самых сціплых гасцей.

Увечары фальклорны гурт працягнуў калядаваць па сялянскіх хатах. Абыходзілі кожны дом, праслаўлялі гаспадароў, жадал ім добрага і доўгага жыцця. У адказ гаспадары адорвалі іх цукеркамі і іншымі прысмакамі.

Добразычлівая атмасфера і добры настрой надоўга захаваліся ва ўсіх удзельнікаў прадстаўлення. Такія святы - неад’емная частка нашай культуры. Яны дапамагаюць чалавеку дакрануцца да сапраўднага побыту беларусаў, не забываць нашы нацыянальныя звычаі і традыцыі.

Районный центр народного творчества

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калядкі - цудоўнае свята, калі верыцца ў незямныя сілы прыроды, а зорка, якая мільгаціць на небе, паказвае шлях, напоўнены шчасцем.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика