Кнігу пра гісторыю Крошына выдаў баранавіцкі краязнаўца. 21.by

Кнігу пра гісторыю Крошына выдаў баранавіцкі краязнаўца

17.01.2019 15:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кнігу пра гісторыю Крошына выдаў баранавіцкі краязнаўца

Васіль Дубейка падчас сустрэчы з прыхільнікамі беларускай культуры. Фота: facebook.com/aleksandr.sved3

Кніга «Багрымаў Крашын», якую Васіль Дубейка будзе прэзентаваць у суботу, стала другой у творчасці аўтара. У сярэдзіне кастрычніка 2018 года выйшла яго кніга «На беразе Мышанкі» пра гісторыю вёсак Старая і Новая Мыш: яна была выдадзена накладам 100 экзэмпляраў і хутка, літаральна за лічаныя дні, разышлася сярод чытачоў.

Паўлюк Багрым, пра якога вядзецца размова ў другой маёй кнізе, – знакавая фігура мястэчка Крашын, – расказаў Intex-press Васіль Дубейка. – Гэта быў чалавек неверагодных здольнасцей, таленавіты каваль і паэт. Менавіта з ім і звязана багатае мінулае Крашына. У сваёй кнізе я распавядаю гісторыю не толькі гэтага чалавека, але і мястэчка, якая цесна звязана з дзейнасцю Паўлюка Багрыма.

Матэрыял да свайго твора Дубейка пачаў збіраць у пачатку 1990-х гадоў. Упершыню гісторык пачаў іх рыхтаваць да навуковай канферэнцыі ў Крошыне ў 1992 годзе, якая была прысвечана 180-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Багрыма:

РЕКЛАМА

– З таго дакладу і пачалося маё даследаванне. Кніга была напісана напрыканцы 1990-х — у пачатку 2000-х гадоў. На вялікі жаль, не знайшлося тады спонсараў, якія дапамаглі б мне яе выдаць. Сёлета я вырашаў надрукаваць яе за ўласныя сродкі, якраз да Года малой Радзімы. Наклад кнігі — 85 экзэмпляраў, набыць яе можна будзе 19 студзеня на прэзентацыі, а таксама непасрэдна ў мяне.

Па словах Васіля Дубейкі, праз тры месяцы плануецца выхад яшчэ адной яго кнігі, над якой ён цяпер працуе. У ёй каля 400 старонак і прысвечана этымалогіі айконімаў — назваў населеных пуктаў Баранавіцкага раёна. У ёй краязнаўца раскрывае этымалагічнае паходжанне тых населеных пунктаў, якія існуюць да сёння ці ўжо зніклі.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Васіль Дубейка, гісторык і дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы, ладзіць прэзентацыю сваёй новай кнігі «Багрымаў Крашын». Мерапрыемства адбудзецца а 12-й гадзіне 19...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика