«Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу. 21.by

«Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу

Размер текста:
A
A
A

«Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу

16 студзеня на базе аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Шаркаўшчынскай ЦБС прайшла прэзентацыя брашуры вершаў “світанкаўцаў” “Зімовым вечарам”. Вядучай імпрэзы была рэдактар народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак» Галіна Паніч. У гэты дзень усе прысутныя атрымалі магчымасць здзейсніць паэтычнае падарожжа ў свет натхнення і атрымаць асалоду ад сустрэчы з сябрамі.

Да прысутных звярнулася кіраўнік аб’яднання “Світанак” Ала Міхайлава:

— Віншую вас з выхадам новай брашуры вершаў. Жадаю вам далейшага творчага натхнення. І сёння хачу прадставіць нашых новых сяброў, якія папоўняць рады народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Знаёмцеся, кампазітары шаркаўшчынскага краю — Іван Гарбачонак і Ірына Буднік. Трэба адзначыць, што акрамя паэтаў і пісьменнікаў у нашым раёне яшчэ ёсць таленавітыя кампазітары, якія пішуць музыку на свае, а таксама на вершы нашых паэтаў. Тым самым яны ўслаўляюць наш край. Так, як гэта робяць Іван і Ірына. Вельмі прыемна, што яны далучыліся да нашага калектыву.

Ірына Буднік і Іван Гарбачонак рассказалі пра сябе, чым займаюцца і што іх натхняе. Далей прысутныя змаглі здзейсніць вандроўку ў свет музыкі. Да ўвагі гледачоў Ірына падрыхтавала сваю аўтарскаю песню “Матуліна яблынька”, а Іван — музыкальную кампазіцыю да аднаго з вершаў Міледзія Кукуця.

Затым прайшла відэапрэзентацыя новай брашуры. Пасля чаго нашы паэты змаглі рассказаць пра сваю творчасць: калі пачалі пісаць свае першыя вершы, што іх натхняла. Большасць з іх зачыталі ўласныя вершы або іх урыўкі. Кожны адказаў на пытанні і выказаў сваю думку пра літаратурныя дасягненні аб’яднання. Ігар Дземідовіч, Віктар Лагун і Міледзій Кукуць у выступленні падкрэслілі сэнсавую значнасць і беларускамоўнасць твораў.

Атрымалася сустрэча сапраўды блізкіх людзей, якія разумеюць і зычліва ставяцца адзін да аднаго.

У завяршэнні мерапрыемства Галіна Паніч падзякавала пісьменнікам за цікавую і змястоўную гаворку і выказала спадзяванне, што ў гэтым годзе споўніцца яе мара і адбудзецца творчая сустрэча “світанкаўцаў” з латвійскімі паэтамі.

Алена АНАНІЧ.

«Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу «Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу «Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу «Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу«Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу «Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу «Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу «Світанкаўцы» запрасілі сяброў на творчую імпрэзу

Comments are closed.

 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика