АНОНС: Конкурс відэаролікаў “У краіне роднай мовы”. 21.by

АНОНС: Конкурс відэаролікаў “У краіне роднай мовы”

12.02.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

родная мова.jpg
У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы галоўным упраўленнем адукацыі аблвыканкама, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, абласным унітарным інфармацыйна-рэкламным прадпрыемствам “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда” праводзіцца конкурс відэаролікаў “У краіне роднай мовы”.

ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным конкурсе відэаролікаў “У краіне роднай мовы”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Палажэнне рэгламентуе парадак правядзення абласнога конкурсу відэаролікаў “У краіне роднай мовы”, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы (далей – Конкурс), патрабаванні да работ, парадак іх прадстаўлення, тэрміны правядзення.

1.2. Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, абласное ўнітарнае інфармацыйна-рэкламнае прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”.

1.3. Абласны Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання ў навучэнцаў павагі да роднай мовы, засваення дзецьмі культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

1.4. Задачы абласнога Конкурсу:

папулярызацыя беларускай мовы і культуры;

далучэнне моладзі да вывучэння гісторыі, культуры, традыцый свайго горада, раёна;

заахвочванне вучняў да творчага самавыяўлення, прадстаўленне магчымасці выказаць любоў да беларускай мовы ў мастацкай форме;

развіццё тэхнічнай творчасці навучэнцаў.

2. Умовы ўдзелу ў Конкурсе.

2.1. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці.

2.2. Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца работы, створаныя як адным аўтарам, так і калектывам аўтараў.

2.3. Відэаролік можа ўтрымліваць матэрыял:

аб правядзенні ў горадзе, раёне сацыяльна значных акцый, якія папулярызуюць беларускую мову і культуру;

аб правядзенні мерапрыемстваў, якія з’яўляюцца нацыянальным “брэндам” раёна, населенага пункта;

аб захаванні айчыннай гісторыі, культуры, матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны;

аб ролі ўстановы адукацыі ў пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы;

аб выхаванні дзяцей і падлеткаў на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры і інш.

2.4. Суправаджэнне відэароліка павінна быць выканана на беларускай мове.

3. Патрабаванні да конкурсных работ і парадак іх прадстаўлення.

3.1. Тэхнічныя патрабаванні да афармлення конкурсных работ:

на Конкурс відэаролікі падаюцца ў фарматах AVI, WMV, MPEG4 або ў іншых распаўсюджаных фарматах;

працягласць відэароліка – да 90 секунд;

відэаролік павінен быць аформлены інфармацыйнай застаўкай (назва ўстановы адукацыі, раён, назва відэароліка, аўтар(ы)).

3.2. Удзельнікі самі вызначаюць жанр відэароліка (рэпартаж, відэакліп, кароткаметражны фільм і г.д.).

3.3. Ролік можа ўтрымліваць відэа, тэкст, фатаграфіі, малюнкі, галасавое і музычнае суправаджэнне і інш.

3.4. Да кожнай конкурснай работы прыкладаецца заяўка на ўдзел, аформленая па ўсталяваным узоры.

4. Этапы правядзення Конкурсу.

Раённы этап – праводзіцца ў перыяд з 21 студзеня па 4 лютага 2019 года.

3 10.00 11 лютага па 13 лютага 2019 года на сайтах упраўленняў (аддзелаў) адукацыі (адукацыі, спорту і турызму) райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў г. Гродна праводзіцца анлайн-галасаванне з мэтай вызначэння пераможцы раённага этапу Конкурсу. Пры вызначэнні пераможцы раённага этапу і пры накіраванні адной работы на абласны этап магчыма адначасова праца прафесійнага журы.

Відэаролікі пераможцаў раённага этапу прадстаўляюцца ў  да 10.00 15 лютага 2019 года.

Абласны этап Конкурсу праводзіцца ў перыяд з 19 лютага па 22 лютага 2019 года.

З 10.00 19 лютага па 18.00 20 лютага 2019 года галасаванне пройдзе ў рэжыме анлайн на сайце абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”.

Па выніках анлайн-галасавання і з улікам меркаванняў прафесійнага журы 21-22 лютага 2019 года абвяшчаюцца пераможцы Конкурсу.

5. Ацэнка работ і выбар пераможцаў Конкурсу.

5.1. Пры падвядзенні вынікаў Конкурсу і выбары пераможцаў і прызёраў журы кіруецца наступнымі крытэрыямі ацэнкі работ:

адпаведнасць работы заяўленай тэме;

паўната раскрыцця тэмы;

крэатыўнасць відэароліка (навізна ідэі, арыгінальнасць);

эмацыйнасць, цэласнасць мастацкага ўспрымання;

якасць відэа;

эстэтычнасць працы;

тэхнічнае выкананне працы.

5.2. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.


Заяўка на ўдзел у абласным конкурсе відэаролікаў “У краіне роднай мовы”


п/п

Поўная назва ўстановы адукацыі

Раён

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

Назва работы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика