Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён. 21.by

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён

Размер текста:
A
A
A

У межах візіта міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з калектывамі замкавага комплексу “Мір” і Карэліцкай раённай газеты “Полымя”. Размова ішла пра развіццё сродкаў масавай інфармацыі. 



–  Канешне, сёння асноўная медыйная нагрузка, калі казаць пра ўплыў на грамадства, знаходзіцца ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-рэсурсах. Гэта нягледзячы на тое, што ў Беларусі выходзіць каля тысячы зарэгістраваных друкаваных СМІ. Улічваючы сучасныя рэаліі, перакананы, што ўсе асноўныя рэсурсы медыйнай інфармацыйнай павінны скіраваць свой погляд на інтэрнэт-прастору і сеткавыя рэсурсы, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Зараз для гэтага існуюць усе ўмовы. 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


І галоўнае – ёсць запатрабаванасць з боку спажыўцоў: першую інфармацыю чытачы, як правіла, атрымліваюць анлайн з інтэрнэт-рэсурсаў. Да прыкладу, сёлета 36,5 % наведвальнікаў XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падчас апытання, якое праводзілася ў першыя дні, адказалі, што даведаліся пра падзею са сродкаў масавай інфармацыі – друкаваных і электронных. А 42,0 % апытаных назвалі сацыяльныя сеткі. 
Канешне, размова не ідзе пра тое, каб цалкам адмовіцца ад папяровых выданняў. Тым больш, у рэгіёнах пэўная частка чытачоў традыцыйна аддаюць перавагу друкванаму фармату. 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


–  Сёння поруч з працай у папяровых СМІ, канешне ж, значная роля адыходзіць да сучасных тэхналогій і платформ. Неабходна паэтапна рухацца наперад. У тым ліку, рэгістраваць сайт як сеткавае выданне. Гэта крок наперад, – кажа міністр інфармацыі. 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


Дарэчы, гэта прадугледжана законам “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, які ўступіў у сілу 
1 снежня мінулага года і скіраваны на ўдасканаенне праваадносін у СМІ. На сённяшні дзень у краіне зарэгістравана дзевяць сеткавых выданняў. У тым ліку “grodnonews.by” першы ў Гродзенскім рэгіёне атрымаў такую рэгістрацыю. 

Звярнулі ўвагу ўдзельнікі сустрэчы і на тое, што, чым больш уплывовымі становяцца сацыяльныя сеткі і інтэрнэт, тым больш актуальна паўстае пытанне інфармацыйная бяспекі, асабліва дзяцей. У краіне ў гэтым кірунку ўжо зроблена нямала. 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


 Канешне, ва ўсім свеце існуе такая практыка, як абарона дзяцей ад інфармацыі. Хачу сказаць, што ў дачыненні да друкаванай інфармацыі, тэлевізійнага прадукта і нават інтэрнэт рэсурсаў зроблена шмат, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Гэта тэма досыць складаная, і над ёй працуюць усе грамадскія інстытуты. Сёння варта праявіць большую кансалідацыю органам дзяржаўнага кіравання і інстытутам дзяржаўнай улады ў вырашэнні гэтых задач. Часам мы паасобку робім шмат, але праца павінна быць кансалідаваная. 

Стваральнікаў і распаўсюджвальнікаў СМІ аб’яднае выстава 

Значная падзея для сродкаў масавай інфармацыі, што аб’ядноўвае на адной прасторы СМІ ўсёй краіны, – выстава “СМІ у Беларусі”. Сёлета яна пройдзе 2 – 4 мая. 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


Як распавёў міністр інфармацыі, на выставе ў Мінску больш шырока будуць прадстаўлены распаўсюджвальнікі друку, у першую чаргу, “Белсаюздрук”. Сёння ў яго склад уваходзяць усе рэгіёны краіны (за выключэннем Магілёўскай вобласці). 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


Паступова ідзе праца па ўсталяванні сучасных павільёнаў, у якія можна зайсці. У Мінску да ІІ Еўрапейскіх гульняў іх з’явіцца каля 20. З цягам часу такія павільёны “Белсаюздруку” будуць усталяваны і ў рэгіёнах. Вырашаюцца і іншыя пытанні дзейнасці “Белсаюздруку”. 

–  У гандлёвай сетцы Белсаюздруку істотнае месца сёння займаюць кандытарскія вырабы, цыгарэты. У той час як асноўная задача – распаўсюджванне папяровых сродкаў масавай інфармацыі. І мы, канешне, гэтаму аспекту будзем надаваць больш увагі. А гэта ў сваю чаргу патрабуе іншых адносін па лагістыцы, у тым ліку скарачэння колькасці пастаўшчыкоў, змяншэння пасрэдніцкіх паслуг і г.д. Таксама ставім мэту падняць заработную плату супрацоўнікаў, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


Свята твора і творцы 

У Гродзенскай вобласці ўжо сёння актыўна ідзе падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, які традыцыйна ладзіцца ў першыя выходныя верасня. Як заўсёды, ён аб’яднае творцаў Беларусі і замежжа. Асаблівасць гэтага года – больш шырока плануецца прадставіць медыйныя сродкі інфармацыі. Шмат увагі будзе нададзена асветніцкай праблематыцы. І гэта цалкам заканамерна, бо Дзень беларускага пісьменства – выдатная магчымасць праявіць большую ўвагу да беларускай мовы і літаратуры. Абавязкова пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі і прэзентацыі новых твораў і выданняў. 

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён


Значнай падзеяй Дня беларускага пісьменства і выдатным падарункам жыхарам горада будзе адкрыццё ў Слоніме сучаснай кнігарні. 

Як адзначыў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, апошнія 4 – 5 гадоў ідзе пэўнае развіццё сеткі “Белкнігі”, штогод адчыняюцца некалькі новых кнігарняў. Летась – 6. Мяркуецца, і ў гэтым годзе будзе прыкладна столькі ж. 

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

25.03.2019
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
26.03.2019
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Lida.Info
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика