За перамогу ў конкурсе змагаліся чатыры мнагадзетныя сям’і Нясвіжчыны. 21.by

За перамогу ў конкурсе змагаліся чатыры мнагадзетныя сям’і Нясвіжчыны

20.03.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Учора, 19 сакавіка, у раённым цэнтры культуры адбыўся раённы конкурс “Мнагадзетная сям’я года”. Удзел у ім узялі чатыры сям’і Нясвіжчыны Анастасія і Дзмітрый Івашка з Нясвіжа, Іна і Генадзь Катовіч з пасёлка Новагарадзейскі,  Сняжана і Іван Лукша з Затур’і, Тасія і Пётр Качура з вёскі Гусакі.

Кожны з удзельнікаў рыхтаваўся да мерапрыемства, адчувалася лёгкае хваляванне — ці ўсё атрымаецца, як ацэніць сямейную творчасць глядач і журы.

У гэты дзень удзельнікі падзяліліся сваім маленькім сямейным шчасцем, сваімі рэцэптамі штодзённых радасцей. Адчувалася, што і маленькім, і дарослым добра жывецца побач, што кожны атрымлівае сваю часцінку цяпла ад сямейнага ачага, шануе гісторыю свайго роду, і, вядома, стараецца рабіць усё, каб любоў і павага адзін да аднаго перамаглі ўсе жыццёвыя складанасці. Бо на самой справе свет цікавы і бязмежны, калі яго напаўняюць каханне мамы і таты, усмешкі дзяцей, іх таленты і захапленні…

Па выніках конкурсу кожная сям’я прызнана лепшай у розных намінацыях. Пад шчырыя апладысменты балельшчыкаў удзельнікам конкурсу арганізатары свята на чале са старшынёй журы — намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама А.М. Балцянковым уручылі дыпломы пераможцаў, каштоўныя падарункі і салодкія пачастункі для дзяцей.

Нясвіжчына рыхтуецца да чарговага сямейнага свята  — першага этапу абласнога конкурса на лепшую мнагадзетную сям’ю і на званне “Мнагадзетная сям’я года Міншчыны”, які адбудзецца ў красавіку.









Падрабязнасці раённага конкурса — на старонках “НН”.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 19 сакавіка, у раённым цэнтры культуры адбыўся раённы конкурс “Мнагадзетная сям’я года”. Удзел у ім узялі чатыры сям’і Нясвіжчыны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика