Спораўскія жарты. 21.by

Спораўскія жарты

16.07.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCN0192

У вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна 13-14 ліпеня прайшоў сёмы фестываль народнага гумару “Спораўскія жарты”. Сюды з’ехаліся людзі, якія цэняць добры гумар, з усёй Брэсцкай вобласці.
Гумарысты Століншчыны – народны клуб аматараў песні “Ярок”, народны творчы клуб “Альтанка”, народны клуб аматараў гумару і песні “Моства” (в. Мачуль), народны драматычны тэатр “Вестники” (Столінскі ГДК) – наведалі сталіцу гумару.
Два дні ў маляўнічымкраіпраходзіла святочная імпрэза.Трэба быць гатовым, што на пад’ездзе да Спорава, так званым “нулявым” кіламетры, сустракае “суровая мытня”. Каб яе прайсці, неабходна расказаць байку ці добры анекдот.
Святочныя мерапрыемствы пачаліся з гумарыстычнага мітынгу каля Цэнтра культуры. А далей адбылося ўрачыстае шэсце да возера Спораўскае. На цэнтральнай пляцоўцы кожны рэгіён прадставіў свае нумары. Візітную картку раёна паказаў калектыў “Ярок”, “Вестники” прадставілі мініяцюру “Рэпетыцыя ў тэатры”, “Моства” – вясёлыя танцы і песні. На свяце выступілі зоркі беларускай эстрады.
Вечарам гэтага дня жыхары вёскі Міжлессе Бярозаўскага раёна мелі магчымаць атрымаць станоўчыя эмоцыі ад выступлення творчых калектываў Столінскага раёна.
У другі дзень нашы артысты прынялі ўдзел у гала-канцэрце і цырымоніі ўзнагароджвання лепшых нумароў.
Творчая дэлегацыя Столінскага раёна атрымала Дыплом II ступені ў намінацыі “Жартоўны танец”, Дыплом II ступені ў намінацыі “Лепшая праграма на аснове традыцыйнага, рэгіянальнага гумарыстычнага фальклору” за высокі мастацкі ўзровень рэпертуару і выканальніцкае майстэрства на абласным фестывалі народнага гумару “Спораўскія жарты”.
Святлана МАРОЗ
Фота Валерыя ШУРКАЛА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна 13-14 ліпеня прайшоў сёмы фестываль народнага гумару “Спораўскія жарты”. Сюды з’ехаліся людзі, якія цэняць добры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика