У ліку лепшых танцавальных пар. 21.by

У ліку лепшых танцавальных пар

19.07.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей і Галіна Мілюха (Сцяпанавічскі СК) (на здымку на першым плане), Сяргей і Таццяна Лаўрэнавы (Езярышчанскі ГПДК) сталі фіналістамі абласнога турніру нацыянальных танцаў у рамках Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску-2019».

№55 пол 5 культура

Танцавальныя пары з Гарадоччыны прадставілі на конкурсе ў розных узроставых катэгорыях сваё майстэрства. Ад удзельнікаў патрабаваліся веды дзевяці абавязковых танцаў турніру, захаванасць мясцовага рэпертуару і мастацкага стылю; узровень выканальніцкага майстэрства; адпаведнасць касцюмаў традыцыйным народным строям мясцовасці.

Таццяна Лаўрэнава ведае больш за 20 фальклорных танцаў, сярод іх вельмі адметныя «Езярышчанскі Ленцея» (на некалькі «кален»), «Абэрак», «Карапет», «Какетка» і інш. У Езярышчанскім ГПДК пад яе кіраўніцтвам плённа працуе дзіцячы гурток па фальклорных танцах «Крыжачок» — яркі пераемнік  танцавальных традыцый, неаднаразовы пераможца абласных фальклорных конкурсаў.

«Закаханая ў танец» ці «Каралева танца» менавіта так называюць загадчыцу Сцяпанавічскага сельскага клуба. Галіна Мілюха валодае вялікім «багажом» мясцовых танцаў, якія яна танчыць больш за 40 гадоў разам са сваім мужам Сяргеем Васільевічам. Яны маюць вялікую колькасць узнагарод лаўрэатаў і пераможцаў шматлікіх конкурсаў і фестываляў. Пераемнікі мясцовых танцаў — фальклорны танцавальны гурток Сцяпанавічскага сельскага клуба.

Старажытны  танец у Гарадоцкім раёне жыве на працягу доўгага часу і старанна захоўваецца пераемнікамі традыцый, дзякуючы намаганням аматараў фальклору — В.С. Дані­ленкі, С.П. Шэнец,Н.А. Максімавай, Н.П. Склімянок, Н.Е. Архірэевай, Т.М. Прышчэпавай, В.В. Гаруновай, А.А. Палцінкі, Л.І. Краўцовай і іншых. Старадаўняе харэаграфічнае мастацтва зберагаецца, развіваецца і назапашваецца ў скарбонцы гістарычнай спадчыны нашай радзімы, у пэўных рысах застаючыся актуальнай часткай сучаснай культуры.

Лілія РЭЗКІНА, намеснік дырэктара ЦТКіНТ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей і Галіна Мілюха (Сцяпанавічскі СК) (на здымку на першым плане), Сяргей і Таццяна Лаўрэнавы (Езярышчанскі ГПДК) сталі фіналістамі абласнога турніру...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика