Ёй давяраюць саае каштоўнае. 21.by

Ёй давяраюць саае каштоўнае

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Працоўная слава (Воложин)


Наталля Валер’еўна АЖАРЭЛЬЕВА амаль чатыры гады працуе ў педыятрычным аддзяленні Валожынскай ЦРБ.

У 2016-м яна прыйшла сюды ўрачом-інтэрнам пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Недзе праз год малады ўрач-педыятр стала загадчыкам аддзялення. Акрамя лячэбнай дзейнасці, Наталля Валер’еўна яшчэ дае кансультацыі для маленькіх пацыентаў іншых аддзяленняў, адказвае за падначалены ёй сярэдні і малодшы медыцынскі персанал. Праца патрабуе высокай самааддачы, сучасных кваліфікаваных ведаў і лепшых чалавечых якасцей. Н. В. Ажарэльева разумее: людзі давяраюць ёй самае каштоўнае, што ў іх ёсць — здароўе, а часам і жыццё сваіх крывінак. У педыятрычным аддзяленні заўсёды шмат пацыентаў, большасць – з бронха-лёгачнымі захворваннямі. Спецыяліст стараецца знайсці падыход да кожнага малога. Камунікабельнага і ўважлівага доктара любяць дзеці і паважаюць бацькі.

Анжэла РАДЫНА

Фота Віталя МЫШЛЁНА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля Валер’еўна АЖАРЭЛЬЕВА амаль чатыры гады працуе ў педыятрычным аддзяленні Валожынскай ЦРБ. У 2016-м яна прыйшла сюды ўрачом-інтэрнам пасля заканчэння...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика