25 августа в четвертый раз пройдет фестиваль «Ракаўскі фэст». 21.by

25 августа в четвертый раз пройдет фестиваль «Ракаўскі фэст»

19.08.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 жніўня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”.


Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.

У праграме фестывалю будуць выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі, прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур, а таксама выставы. У гэты дзень адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага комплексу у гонар аўтара рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, Сяргея Пясецкага (госці фэсту даведаюцца “хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асобыя уражанні). Пройдзе кірмаш “Горад майстроў” і выставы-продаж “Fashion style па-беларуску” і “Эка-двор”. Для самых маленькіх будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце, а таксама літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”. На “Ракаўскім фэсце” можна будзе паспяваць і патанцаваць на інтэрактыўнай пляцоўцы “Карагод”. Адбудзецца і “Кулінарны батл”, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”. Можна будзе прыняць удзел у бясплатных экскурсіях па Ракаву і мастацкім пленэры.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу.

Хэдлайнеры фестывалю – Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча).

Па ўсім пытанням: +375293565474, Юлія.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 жніўня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”. Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика