У Смаленск – на “Спасаўкі”. 21.by

У Смаленск – на “Спасаўкі”

03.09.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У  Смаленск – на  “Спасаўкі”
“Спасаўкі” – свята пад такой назвай прайшло ў канцы жніўня ў Смаленску. Свята было прысвечана тром Спасам: Мядоваму (які святкуецца 14 жніўня), Яблычнаму (19 жніўня) і Арэхаваму (29 жніўня). Цікава, што запрашэнне на гэтае свята атрымалі і шумілінцы.


На смаленскай сцэне выступае фальклорны гурт «Гульбічы».

– Мы прадстаўлялі на свяце Віцебскую вобласць, – расказала дырэктар Шумілінскага раённага цэнтра культуры Марына Прохарава. – Наш народны фальклорны гурт “Гульбічы” (кіраўнік Ларыса Цыркунова, музычны кіраўнік Анатоль Міхееў) падрыхтаваў для жыхароў і гасцей Смаленска цікавую канцэртную праграму. І варта сказаць, што яна знайшла жывы водгук у гледачоў, якія ахвотна падпявалі і крычалі “брава!”
Разам з “Гульбічамі” на “Спасаўкі” паехалі і майстры Шумі-лінскага Дома рамёстваў – адметныя майстар-класы паказалі Кацярына Барабанава (па маляванцы) і Яўгенія Шарыпава (па шматковай тэхніцы).
Пасля выступленняў шумілінцы прагуляліся па імправізаваных вуліцах “Спасаўкі”, падзівіліся на смаленскія падворкі з мёдам, пернікамі і яблыкамі, на выставу-кірмаш тутэйшых майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на дэфіле дзяўчат у этнічных уборах, на тыя адметнасці, якім вызначалася свята расійскіх суседзяў.
Запомнілася смаленскае свята і новымі знаёмствамі. Многія падыходзілі, запісвалі кантакты, пыталіся, ці можна запрасіць шумілінскіх артыстаў на юбілей, іншае мерапрыемства, дзякавалі за творчасць.
А за ўдзел у “Спасаўках” шумілінцы атрымалі ўдзячны ліст ад Смаленскага абласнога цэнтра народнай творчасці.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №69 ад 03.09.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У  Смаленск – на  “Спасаўкі” “Спасаўкі” – свята пад такой назвай прайшло ў канцы жніўня ў Смаленску. Свята было прысвечана тром Спасам: Мядоваму (які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика