Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару. 21.by

Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Нясвижскiя навiны

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці праходзіў 9-ы рэспубліканскі фэстываль народнага гумару “Аўцюкі-2019”. Удзел у ім браў, прадстаўляючы Мінскую вобласць, народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага сельскага дома культуры.

Адкрывалі фестываль у вёсцы Малыя Аўцюкі, затым дзея працягвалася ў Калінкавічах. Самадзейныя калектывы выступалі ў некалькіх намінацыях: “візітоўка”, “відэаролік”, “гумарыстычны танец”, “конкурс частушак”, “конкурс анекдотаў”, “конкурс мініяцюр”, “Міс аўцючанка”.

Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару

Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару
Нашы землякі, калі іх запрасілі на гэта свята гумару, старанна рыхтаваліся да яго. Пасля працоўнага дня спяшаліся на рэпетыцыі ў СДК. І намаганні аказаліся не дарэмнымі. Народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” ўзнагародзілі двума Дыпломамі І ступені — за відэаролік і гумарыстычны танец, двума ІІІ ступені — за мініяцюры і конкурс ““Міс аўцючанка”.Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару

Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару

Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару

Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару
— З шасці абласцей выступалі толькі два сельскія калектывы — наш і з вёскі Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, — расказала старшыня прафкама ААТ “Грыцкевічы” Алена Леўшык. — Кіраўніцтва гаспадаркі вельмі шмат зрабіла для гэтай паездкі. А транспарт выдзеліў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

Член Беларускага саюза журналістаў.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці праходзіў 9-ы рэспубліканскі фэстываль народнага гумару “Аўцюкі-2019”. Удзел у ім браў, прадстаўляючы Мінскую вобласць,...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика