З арганізатараў акцыі да 100-годдзя БНР у Віцебску міліцыя патрабуе амаль 600 рублёў. 21.by

З арганізатараў акцыі да 100-годдзя БНР у Віцебску міліцыя патрабуе амаль 600 рублёў

20.03.2018 12:17 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канстанцін Смолікаў, адзін з заяўнікаў святочнай імпрэзы да 100-годдзя БНР у Віцебску, атрымаў адказ з УУС аблвыканкама на просьбу заключыць дамову наконт аховы правапарадку. Міліцыянты выставілі рахунак: 30 удзельнікаў мітынгу будуць ахоўваць 15 міліцыянераў, арганізатарам гэта будзе каштаваць 865 рублёў.

— У заяўцы мы ўказвалі, што колькасць удзельнікаў мітынгу — 30 чалавек. Навошта ж там 15 чалавек аховы? Ды яшчэ плаціць за гэта 865 рублёў? Я пачаў абурацца, і міліцыянты сказалі, што пойдуць насустрач. Дамову пагадзіліся перазаключыць на такіх умовах: праваахоўнікаў будзе 10, і яны будуць працаваць тры гадзіны. Усё гэта абыдзецца нам у 582 рублі. Грошы для нас непад’ёмныя, — кажа Канстанцін Смолікаў.

Смолікаў не разумее сэнсу трохгадзіннай працы міліцыі на мітынгу, заяўленым працягласцю адну гадзіну. Між тым без папярэдне заключанай дамовы на ахову правапарадку ўлады не дазволяць мерапрыемства.

У Віцебску 10 гадоў не было ніводнай вулічнай акцыі з ініцыятывы грамадзян, якую дазволілі б мясцовыя ўлады.

— Дадзены выпадак беспрэцэдэнтны: ні медыкі, ні міліцыянты яшчэ ні разу не пагадзіліся заключыць дамову з актывістамі. Пагаджаліся толькі службы ЖКГ. Напярэдадні 100-годдзя БНР сітуацыя крыху змянілася: медыкі пагадзіліся наладзіць дзяжурства, якое будзе каштаваць каля 70 рублёў. Але выдаткі на міліцэйскія паслугі з гэтым не параўнаць, — каментуе Смолікаў.

Віцебскія актывісты хацелі зладзіць мітынг да ўгодкаў БНР у парку Чыгуначнікаў - адным з трох ускраінных паркаў, вызначаных уладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў. Адказу ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна дагэтуль няма, і Смолікаў збіраецца туды на асабісты прыём, каб патлумачыць сітуацыю з надта высокімі коштамі за міліцэйскія паслугі.

Ніякіх афіцыйных імпрэз да 100-годдзя БНР у Віцебску не будзе.

Пры гэтым у Мінску ўпершыню за многія гады святкаванне Дня Волі пройдзе фактычна на дзяржаўным узроўні. Акрамя вялікага канцэрту і мітынгу каля Тэатра оперы і балету, у сталіцы запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў улады. Гарвыканкам бясплатна прадстаўляе пляцоўку, паслугі міліцыі і медыкаў, якія будуць дзяжурыць падчас акцыі, уборку тэрыторыі пасля мерапрыемства, а таксама біятуалеты.

Улады Гродна дазволілі правесці мітынг і канцэрт да 100-годдзя абвяшчэння БНР у Каложскім парку. Тут 25 сакавіка пройдуць канцэрт і мітынг. Арганізатараў вызвалілі ад аплаты паслуг міліцыі і медыкаў, якія будуць дзяжурыць падчас акцыі, а таксама ўборкі тэрыторыі пасля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з арганізатараў не разумее сэнсу трохгадзіннай працы міліцыі на мітынгу, заяўленым працягласцю адну гадзіну.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика