Можна адкрыць уласную справу без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. 21.by

Можна адкрыць уласную справу без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка

12.10.2018 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з заканадаўствам, у нашай краіне можна адкрыць уласную справу без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. І нямала людзей, якія раней былі беспрацоўнымі, скарысталі такую магчымасць, пачалі займацца рамесніцтвам, аказваць пэўныя паслугі.
Налоговая_Сморгонь.jpg

Больш падрабязна на гэту тэму інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі па падатках і зборах па Смаргонскім раёне Ірынай КАРАБІНСКАЙ.

Беспрацоўны, які выбраў для сябе рамесную дзейнасць, можа самастойна вырабляць тавары, выконваць работы, аказваць паслугі, выкарыстоўваючы толькі ручную працу, інструмент, у тым ліку электрычны. Важна тое, што самому нельга прыдумаць для сябе нейкі від рамеснай дзейнасці. Для гэтага ёсць адпаведны пералік, адкуль можна ўзяць занятак, які больш па душы. Прычым з устаноўленага пераліку можна выбраць як адзін, так і некалькі відаў рамеснай дзейнасці.

- Што неабходна для таго, каб стаць рамеснікам?

- Да пачатку дзейнасці неабходна заплаціць спецыяльны рамесны збор, памер якога складае адну базавую велічыню (24,5 руб). Збор выплачваецца ў такім памеры нават у тым выпадку, калі чалавек вырашыў  займацца не адным, а некалькімі відамі рамеснай дзейнасці. Заплаціць трэба толькі адзін раз у каляндарным годзе. Аб рэквізітах для выплаты рамеснага збору можна даведацца ў падатковай інспекцыі па месцы жыхарства.

- Якія далейшыя дзеянні будучага рамесніка?

- Трэба падаць пісьмовую заяву ў інспекцыю па падатках і зборах па месцы рэгістрацыі грамадзяніна, якое ўказана ў пашпарце. Заяву дапамогуць напісаць у падатковай службе. Таксама трэба будзе прад’явіць пашпарт альбо іншы дакумент, які сведчыць асобу. Чалавеку выдадуць паведамленне аб прысваенні ўліковага нумара плацельшчыка. Звяртаю ўвагу на тое, што за рамесную дзейнасць без выплаты рамеснага збору і падачы заявы ў падатковы орган аб пастаноўцы на ўлік прадугледжана адказнасць: штраф у памеры 5 базавых велічыняў.

- Чым можна займацца без рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва, заплаціўшы адзіны падатак?

- Рэпетытарствам, фатаграфаваннем, дрэсіроўкай хатніх жывёлін, продажам шчанюкоў і кацянят, аказаннем паслуг тамады. Можна прадаваць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, гатовую кулінарную прадукцыю, але толькі ва ўстаноўленых месцах (гандлёвыя кропкі на рынках, гандлёвыя павільёны і г. д.). Дадзена права прадастаўляць іншым фізічным асобам кватэры, дамы, дачы для кароткатэрміновага пражывання (не больш за 15 дзён). Прычым толькі тыя жылыя памяшканні, якія належаць вам на праве ўласнасці. Калі, напрыклад, уласніцай з’яўляецца бабуля, то здаваць жыллё можа толькі яна.

- Ірына Леанідаўна, пры якіх умовах можна працаваць без утварэння індывідуальнага прадпрымальніцтва?

- Калі чалавек захоча займацца адным альбо некалькімі відамі дзейнасці без рэгістрацыі ІП, то яму неабходна будзе прытрымлівацца наступных ўмоў: выконваць работы (аказваць паслугі) самастойна, не прыцягваць да дзейнасці па працоўным альбо грамадзянска-прававым дагаворах іншых асобаў, працаваць толькі для асабістых, бытавых і сямейных патрэб фізічных асобаў. Напрыклад, без рэгістрацыі ІП можна адрамантаваць чалавеку камп’ютар, які ён выкарыстоўвае дома. А вось арганізацыі нельга аказаць такую паслугу.

- А калі чалавек хоча працаваць па заяўках юрыдычных асобаў, наймаць работнікаў?

- У такім выпадку яму неабходна зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, выконваць санітарныя патрабаванні, калі выбраны від дзейнасці ўключаны ў пералік работ (паслуг), у адносінах да якіх устаноўлены такія патрабаванні. Гэта тычыцца цырульных паслуг, аддзелачных работ, выпечкі і продажу  кандытарскіх вырабаў.

- Што неабходна для адкрыцця аграэкасядзібы?

- Для заняцця аграэкатурызмам трэба пастаянна жыць у сельскай мясцовасці, альбо пасёлку гарадскога тыпу, альбо горадзе з колькасцю не больш за 20 тысяч жыхароў, быць зарэгістраваным у аднакватэрным альбо блакіраваным жылым доме, вырошчваць альбо перапрацоўваць сельгаспрадукцыю на ўчастках, якія выдзелены для будаўніцтва альбо абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Аграэкасядзіба павінна належаць вам альбо члену вашай сям’і. У аграэкасядзібе павінны быць свабодныя месцы для аграэкатурыстаў. На ўчастку, дзе знаходзіцца аграэкасядзіба, можна пабудаваць гасцявыя домікі. Прычым не трэба рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка для таго, каб адкрыць аграэкасядзібу.

- Якія можна аказваць паслугі па аграэкатурызму?

- Размяшчаць аграэкатурыстаў у пакоях і гасцявых доміках, але павінна быць не больш за 10 пакояў, карміць гэтых людзей, у тым ліку з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці, знаёміць з прыроднымі, сельскагаспадарчымі, архітэктурнымі аб’ектамі, народнымі традыцыямі, праводзіць розныя мерапрыемствы – спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя, культурныя, прэзентацыі, юбілеі, банкеты, аказваць паслугі лазні, саўны, душавой. Дазваляецца катаць на павозках, у якія запрэжаны жывёліны, і на саміх хатніх жывёлінах, прадастаўляць інвентар для спорту і адпачынку, аказваць транспартныя паслугі. Вось і ўсё. Іншыя паслугі аказваць нельга.

- Колькі ў нашым раёне людзей, якія займаюцца рознымі відамі дзейнасці без адкрыцця індывідуальнага прадпрымальніцтва?

- Па звестках, якія ёсць у нашай службе, на 1 кастрычніка гэтага года ў раёне налічваецца 301 рамеснік, 225 плацельшчыкаў па заяўным прынцыпе (адзіны падатак) і 36 чалавек займаюцца аграэкатурызмам. Прычым іх колькасць на працягу года пастаянна павялічвалася, за выключэннем людзей, якія выбралі для сябе сферай дзейнасці аграэкатурызм. Продажам шчанюкоў і кацянят займаюцца 26 чалавек, цырульніцкія, касметычныя паслугі і паслугі па манікюру, педыкюру аказваюць 32 чалавекі, 55 чалавек рэалізоўваюць творы жывапісу, графікі, скульптуры, вырабы народных мастацкіх рамёстваў, створаныя фізічнымі асобамі, якія не займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, прадукцыю кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насенне і расаду, жывёлін (за выключэннем шчанюкоў і кацянят).

Гутарыў Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з заканадаўствам, у нашай краіне можна адкрыць уласную справу без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. І нямала людзей, якія раней былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика