Здаровыя мамы — здаровыя дзеці: у паліклініцы ў Талачыне адкрылася новая жаночая кансультацыя. 21.by

Здаровыя мамы — здаровыя дзеці: у паліклініцы ў Талачыне адкрылася новая жаночая кансультацыя

07.03.2018 16:00 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цудоўны вясенні падарунак нядаўна атрымалі жанчыны Талачыншчыны — у раённай паліклініцы адкрылася новая жаночая кансультацыя.

Нямала цёплых слоў і пажаданняў  калектыву кансультацыі і ўсім работнікам аховы здароў’я раёна з нагоды гэтай памятнай падзеі было выказана прысутнымі — ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў намеснікам старшыні райвыканкама Інай Сцяпанаўнай Галубковай, дырэктарам раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Кацярынай Уладзіміраўнай Хадневіч, кіраўніком падраднай арганізацыі з Оршы ПУРП “Будаўніцтва і рамонт” Васілём Васільевічам Давыдавым, старшынёй пярвічнай арганізацыі прафсаюза ўстаноў аховы здароўя ЦРБ Аленай Аляксандраўнай Казлоўцавай. Свой верш, прысвечаны мацярынству, прачытала маладая талачынская паэтэса, медыцынская сястра дзіцячага аддзялення бальніцы Марыя Уладзіміраўна Васілеўская. Калектыву кансультацыі былі ўручаны падарункі.

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Аляксей Дзмітрыевіч Вішнеўскі падзякаваў Талачынскаму раённаму выканаўчаму камітэту і раённаму Савету дэпутатаў за разуменне і дапамогу ў вырашэнні праблем.  Толькі ў мінулым годзе з раённага бюджэту на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аховы здароўя дадаткова было выдзелена 195 тысяч рублёў, 90 тысяч рублёў выкарыстаны на рамонт і  аснашчэнне жаночай кансультацыі. Гэтым самым значна палепшаны ўмовы для пацыентаў і персаналу. Прасторныя і зручныя жаночы назіральны кабінет, два кабінеты акушэраў-гінеколагаў, малая аперацыйная,  кабінет рэгістрацыі КТГ, пакой для медперсаналу… Чакаючыя сваёй чаргі жанчыны могуць пасядзець на канапе, паглядзець тэлевізар, пачытаць спецыяльную медыцынскую літаратуру па ахове мацярынства і дзяцінства.

А шчасце ў сем’ях залежыць ад гэтых высокапрафесійных урачоў, сціплых прыгажунь Веры Леанідаўны Сяргеевай, Таццяны Юр’еўны Вішнеўскай, Наталлі Уладзіславаўны Панчанкі (на здымку злева направа). Цяжка падлічыць, колькі нованароджаных з’явілася на свет дзякуючы ім.

Перарэзаць стужку перад уваходам у жаночую кансультацыю было даручана старшыні раённага Савета дэпутатаў Георгію Георгіевічу Мурашку, намесніку старшыні райвыканкама Іне Сцяпанаўне Галубковай, галоўнаму ўрачу цэнтральнай раённай бальніцы Аляксею Дзмітрыевічу Вішнеўскаму і кіраўніку падраднай арганізацыі Васілю Васільевічу Давыдаву.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цудоўны вясенні падарунак нядаўна атрымалі жанчыны Талачыншчыны — у раённай паліклініцы адкрылася новая жаночая кансультацыя. Нямала цёплых слоў і пажаданняў ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика