Усе 40 год у Коханаўскай раённай бальніцы жывуць высокімі мэтамі і такімі ж дасягненнямі. 21.by

Усе 40 год у Коханаўскай раённай бальніцы жывуць высокімі мэтамі і такімі ж дасягненнямі

16.03.2018 16:00 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У раёне, бадай, няма чалавека, які б асабіста сам ці праз сваіх родных і блізкіх не меў дачынення да ўстановы аховы здароўя ў гарпасёлку Коханава. Таму юбілей асобна ўзятага калектыву — гэта, без перабольшання, падзея для кожнага з нас. Тым самым выразна бачыцца месца ў жыцці нашага грамадства чалавека ў белым халаце, ад працы і прафесіяналізму якога залежаць здабыткі раёна ў вытворчасці, эканоміцы, а таксама ў нашым сямейным і асабістым шчасці.

Па клічы сэрца прыйшлі на свята коханаўцы, асобныя жыхары блізляжачых вёсак, каб суперажыць разам з юбілярамі хвалюючыя, незабыўныя імгненні напоўненага актыўнай працай жыцця калектыву.

Захаваліся здымкі, якія перанеслі прысутных у зале на пляцоўку сярод поля, дзе праз год ужо вырастуць бялюткія, прыгожыя і сучасныя будынкі бальніцы і паліклінікі.

Для параўнання на экране высвеціўся здымак аднаго з драўляных будынкаў старой бальніцы. А наогул свой адлік земская бальніца ў Коханаве вядзе з 1913 года, і гісторыя яе існавання тут налічвае ўжо 105 год. Пра гэтае ўзгадала, адкрываючы ўрачыстасць, загадчыца бальніцы Таццяна Іванаўна Харкоўская. Была яна разлічаная на 10 ложкаў, і спраўляліся з немалым аб’ёмам работы на тэрыторыі земства адзін урач і бабка-павітуха. Пры ўсім на тое жаданні яны не маглі дайсці да занядужаўшых людзей, таму часцей за ўсё ў вёсках звярталіся за дапамогай да бабак, якія лячылі шэптам, і знахараў. У вайну будынкі бальніц у Коханаве і Талачыне былі спаленыя. Толькі ў канцы 50-х год адбываецца іх аднаўленне, і тое прытулак сабе яны знаходзяць у прыстасаваных для працы ўрачоў будынках. У 1955 годзе ў Коханаўскай бальніцы функцыяніравала ўжо 75 ложкаў, а ўзначальвала яе ваенны ўрач-хірург.

У 1978 годзе дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва вобласці і раёна і асабіста галоўнага ўрача Леаніда Паўлавіча Сцяпанава пасёлак атрымлівае сапраўдны падарунак — раённую бальніцу на 180 ложкаў. Яна адпавядала ўсім сучасным патрабаванням, і найперш узроўню аказваемай дапамогі. За высокія паказчыкі ў працы ў 1982 годзе Леанід Паўлавіч як хірург і кіраўнік установы ўдастойваецца звання заслужанага ўрача БССР. 33 гады жыцця было аддадзена Л. П. Сцяпанавым гэтай адказнай пасадзе. Яго справу прадоўжыў такі ж чулы чалавек і выдатны прафесіянал Леанід Аляксеевіч Бібік.

35 год сёлета спаўняецца, як улілася ў калектыў педыятр Таццяна Іванаўна Харкоўская, з іх 15 год яна на пасадзе загадчыцы раённай бальніцы. Зараз тут дзейнічаюць 3 аддзяленні, разгорнута 85 бальнічных ложкаў, працуюць 153 чалавекі, у тым ліку 11 урачоў і 63 медыцынскія сястры.

У калектыве беражліва захоўваюцца лепшыя традыцыі, школа адказнасці і прафесіяналізму, якая складвалася і фарміравалася дзесяцігоддзямі. Гэтая адметнасць вядомага на Віцебшчыне калектыву аховы здароўя была заўважна адзначана і галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Аляксеем Дзмітрыевічам Вішнеўскім, а таксама старшынёй раённага Савета дэпутатаў Георгіем Георгіевічам Мурашкам і намеснікам старшыні райвыканкама Інай Сцяпанаўнай Галубковай. Разам з віншаваннямі яны ўручылі калектыву і яго работнікам граматы, падзякі. Эстафету віншаванняў з уручэннем падарункаў калектыву прадоўжылі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый гарадскога пасёлка, старшыня Коханаўскага сельскага выканаўчага камітэта Мікалай Яўгенавіч Барышаў і яго папярэднік на гэтай пасадзе Марыя Уладзіміраўна Чачоткіна. Усхвалявалі прысутных паэтычныя радкі, на якія натхніў юбілей творцу ў слове дырэктара Коханаўскай сярэдняй школы Міхаіла Міхайлавіча Татарановіча:

Одев однажды белоснежные халаты,
Вы сделали важнейший выбор свой,
Чтоб утром, днем и ночью, как солдаты,
В борьбе с болезнями быть на передовой.

Вы честно служите и людям, и Отчизне
В поселке нашем уже сорок лет,
Все делая ради спасенья жизни,
И там, где врач, болезни хода нет.

Ко многому вам надо быть готовым,
К страданьям, состраданью без конца.
Вы лечите еще и добрым словом,
Врачуя тело, души и сердца.

Приходят к вам и взрослые, и дети
С проблемами, которые не ждут.
Нет миссии важнее на планете,
Чем ваш гуманный, очень нужный труд.

Ведь каждый, кто здоров, на позитиве,
И все мы пожелаем в вашу честь,
Чтоб на шкале успехов в коллективе
Светились цифры тридцать шесть и шесть.

Пусть в норме будет сахар и давление,
Зуб не болит, не ноет поясница,
Всегда хорошим будет настроение
И счастье озаряет ваши лица.

Пусть всем нам в добром здравии живется,
Легко и просто пусть решаются задачи,
А если учащенно пульс забьется,
То только от любви и от удачи.

Вечар праходзіў у форме мерапрыемства “Ад усёй душы”, якое спаўна адпавядала свайму прызначэнню. Ад усёй душы, з гумарам і жартам, узнімаючы настрой гледачоў, гаварылі яго вядучыя Алена Бугаёва і Жанна Шэміт, выконваліся танцавальныя і песенныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі. Верш, прысвечаны сваім калегам, медыцынскім работнікам, прачытала медыцынская сястра ЦРБ Марыя Васілеўская.

Прагучала імя кожнага, хто працаваў і працуе ў Коханаўскай раённай бальніцы, у разрэзе яе аддзяленняў, званняў і пасад яе работнікаў. Яны рабілі і робяць адну справу, аддаючы ўвесь свой час, свае таленты і здароўе, прафесійную апантанасць у імя жыцця і здароўя іншых людзей. Не кожны мог дазволіць сабе прыйсці на гэты юбілейны вечар, заступіўшы на дзяжурства, выязджаючы на неадкладны выклік хуткай дапамогі, выконваючы будзённую і такую патрэбную справу па выратаванні жыцця чалавека. А яны, гэтыя жыцці, на рахунку кожнага з урачоў, медыцынскіх сясцёр і фельчараў і іх памочнікаў у працы.

Тры пакаленні нованароджаных, а гэта сотні і сотні дзетак, прыняла на свае ўмелыя, тонка адчуваючыя з’яўленне новага жыцця рукі ўрач акушэр-гінеколаг  Ніна Станіславаўна Сцяпанава. У гонар кожнага з імёнаў, якія прагучалі ў гэты вечар у зале гарпасялковага Дома культуры як шчырая падзяка за самаахвярную, светлую працу, доўжыліся сардэчныя, вітальныя апладысменты. Мерапрыемства стала сапраўднай падзеяй для жыхароў Коханава, якія ўсёй сваёй дружнай сям’ёй цёпла і сардэчна выказалі сваё прызнанне і ўдзячнасць за працу чулым людзям, выдатным прафесіяналам.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне, бадай, няма чалавека, які б асабіста сам ці праз сваіх родных і блізкіх не меў дачынення да ўстановы аховы здароўя ў гарпасёлку Коханава. Таму юбілей асобна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика