37 молодых специалистов приступили к работе в Пружанской ЦРБ. 21.by

37 молодых специалистов приступили к работе в Пружанской ЦРБ

15.08.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета Пружанская ЦРБ стала першым працоўным месцам для 37 маладых спецыялістаў.
Першага жніўня да работы прыступіла 15 урачоў (да слова, шасцёра з іх былі накіраваны ў сельскую мясцовасць), 12 сярэдніх медработнікаў, дзевяць інтэрнаў і адзін інжынерны спецыяліст.

— Заяўка Пружанскай райбальніцы на папаўненне маладымі кадрамі цалкам не задаволена, — расказваюць у аддзеле кадраў ЦРБ, — тым не менш, большасць вакансій ужо закрыта. Для параўнання, летась да нас на работу адправілі 44 маладыя спецыялісты.
Надзея Маліч — ураджэнка Моталя, што ў Іванаўскім раёне. Яшчэ калі толькі паступіла ў сталічную ВНУ, вырашыла для сябе, што стане ўрачом-інфекцыяністам. Падчас размеркавання аказалася, што пасада па гэтай спецыяльнасці на Брэстчыне вакантная толькі ў Пружанскай ЦРБ. «Хаця ў Пружанах усяго тыдзень, ужо знайшла шмат сяброў, абышла горад, пазнаёмілася з яго славутымі месцамі, — дзеліцца дзяўчына сваімі першымі ўражаннямі ад новага месца жыхарства. — Што магу сказаць? Пакуль падабаецца».
А вось урач псіхіятр-нарколаг Андрэй Кавалевіч, які пераехаў на Пружаншчыну з Брэсцкага раёна, прызнаецца, што хацеў бы працаваць у стацыянары, але не выключае, што за перыяд адпрацоўкі можа памяняць сваё меркаванне.
Брастаўчанін Дзмітрый Пашко — хірург. Штодзень на прыём да маладога ўрача прыходзіць каля 80 пацыентаў. Варта адзначыць, у Пружаны ён пераехаў з сям’ёй: жонка — рэаніматолаг-анестэзіёлаг — пакуль знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Пружанская ЦРБ стала першым працоўным месцам для 37 маладых спецыялістаў. Першага жніўня да работы прыступіла 15 урачоў (да слова, шасцёра з іх былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика