За последний год ассортимент пружанских аптек расширился на полторы тысячи наименований. 21.by

За последний год ассортимент пружанских аптек расширился на полторы тысячи наименований

Размер текста:
A
A
A

15 кастрычніка — Дзень работнікаў фармацэўтычнай прамысловасці

Роўна 190 гадоў таму ў Пружанах па жаданні мясцовага шляхціца была адкрыта першая аптэка. Насамрэч, сучасную аптэчную сістэму, якая ахоплівае ўвесь раён і абслугоўвае яго насельніцтва, наўрад ці можна параўноўваць з той, першай, установай: розніца даволі вялікая і па асартыменце, і па падыходах да лячэння, і нават па ўзроўні абслугоўвання. Уявіце сабе, што ў 19 стагоддзі кашаль, як і шмат іншых хвароб, лячылі пераважна… бензінам. Калі ж чалавек адчуваў нясцерпны боль, то маглі прапісаць і опій.

Як расказвае І.С.Крац, якая ўзначальвае цэнтральную раённую аптэку №7, асноўная задача сучасных фармацэўтаў — зрабіць лекі даступнымі для ўсіх. Сёння, да слова, на Пружаншчыне працуе 16 аптэк, з якіх 9 — у сельскіх населеных пунктах. Напярэдадні прафесійнага свята фармацэўтаў мы сустрэліся з загадчыцай аптэкі, каб пагаварыць пра сучаснае і планы на будучыню.
— Іна Сяргееўна, на пачатку гэтага стагоддзя ЦРА №7 як раённае структурнае падраздзяленне УП «Фармацыя» рэгулярна скарачала сваю сетку. Так, былі закрыты аптэчныя кіёскі ва ўнівермагу, на вуліцы Горына-Каляды. Але ў апошнія гады сітуацыя змянілася, і цяпер адзначаецца павелічэнне колькасці гандлёвых аб’ектаў. З чым гэта звязана?
— З аднаго боку, гэтыя дзеянні нагадваюць аптымізацыю. Але на самай справе такім чынам мы працуем над тым, каб зрабіць фармацэўтычную прадукцыю як мага больш даступнай. Напрыклад, нядаўна мы адкрылі гандлёвыя кропкі на аўтастанцыі і ў «Белых лаўках», але потым былі вымушаны іх закрыць, бо яны аказаліся незапатрабаванымі ў наведвальнікаў. А нядаўна адкрылі аптэку ў неўралагічным аддзяленні. Калі ж падлічыць, то за 5 апошніх гадоў было адкрыта 5 аптэк.
— Пры гэтым няма намераў закрываць якія-небудзь аб’екты на вёсцы?
— Увогуле такіх планаў не маем, бо ўсе яны выдатна працуюць. А некаторыя аптэкі, напрыклад, №12 у Шарашэве, №137 у Новых Засімавічах, №36 у Лінове можна назваць узорнымі. У нашай сістэме прыняты іншы падыход да дзейнасці структурных падраздзяленняў: можна іх закрываць, каб аптымізаваць выдаткі, а можна насычаць таварам, каб павялічыць абарот. Вось па апошнім прынцыпе мы і працуем: толькі за мінулы год аптэчны асартымент пашырыўся на амаль паўтары тысячы найменняў. Варта адзначыць, што лекі, якія ў нас прапануюцца, прайшлі строгую сертыфікацыю ў Беларусі, неправераныя сродкі мы не рэалізуем.
— У нашых аптэках можна набыць лекі пераважна айчыннай вытворчасці?
— Так, беларуская фармацэўтычная прамысловасць выдатна развіваецца і штогод асвойвае выпуск новых лекаў, якія з’яўляюцца аналагамі імпартных сродкаў і пры гэтым ні ў чым ім не саступаюць. І пакупнікі ўсё больш давяраюць айчынным таварам, калі меркаваць па растучых аб’ёмах продажу. Хаця паралельна пастаўляем і імпартныя прэпараты, калі гэтага жадае пакупнік, але ж яны каштуюць значна даражэй.
Каб чалавек ведаў пра новыя прапановы, мы рэгулярна праводзім тлумачальную работу. У дадатак пастаянна запускаем акцыі: скідкі для пенсіянераў і для шматдзетных сем’яў, на беларускія лекі — ад 5%.
— Калі меркаваць па раённых фармацэўтах, то можна прыйсці да высновы, што гэта — абсалютна жаночая прафесія. Чаму гэтак сталася?
— У нас працуе і адзін мужчына: у Ружанскую аптэку па размеркаванні прыйшоў малады правізар Эдуард Сарока. Хаця ён «разбавіць» жаночы калектыў ненадоўга: пасля заканчэння тэрміна адпрацоўкі спецыяліст плануе ад’ехаць у іншы рэгіён. На маю думку, правільна, што фармацэўт — жанчына, бо нам усё ж такі лягчэй пагаварыць «па душах» з чалавекам, калі ўзнікне такая неабходнасць, знайсці кантакт паміж прадаўцом і пакупніком, параіць патрэбнае. Дарэчы, у галоўнай аптэцы раёна ёсць аддзяленне па вырабе лекавых саставаў (у рэцэптуры звыш 100 лекавых формаў), дзе таксама шчыруюць тры жанчыны, якія больш здольныя да выканання «ювелірнай» работы, чым мужчыны: мець справу даводзіцца з мізэрнымі аб’ёмамі рэчываў.
— Іна Сяргееўна, што б Вы пажадалі сваім калегам у сувязі з набліжэннем прафесійнага свята?
— І калегам, і ўсім нашым наведвальнікам зычу толькі моцнага здароўя. Усім фармацэўтам хачу пажадаць прыемнай работы, матэрыяльнага і душэўнага дабрабыту.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 кастрычніка — Дзень работнікаў фармацэўтычнай прамысловасці Роўна 190 гадоў таму ў Пружанах па жаданні мясцовага шляхціца была адкрыта першая аптэка. Насамрэч,...
 
 
 


Архив (Новости Здоровья)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

10.12.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Міёрскія навіны
Голас Сененшчыны
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
11.12.2018
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Міёрскія навіны
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика