Три часа на спасение человека, или Как рассмотреть первые признаки инсульта и инфаркта. 21.by

Три часа на спасение человека, или Как рассмотреть первые признаки инсульта и инфаркта

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

Падчас пікніка раптам упала маладая жанчына. Ад прапановы выклікаць хуткую дапамогу яна адмовілася, маўляў, усё ў парадку – проста зачапілася за камень. Ёй, крыху бледнай, дапамаглі ўстаць і далі талерку з ежай. Усё, здавалася, было ў норме. Але ўжо вечарам жанчыны не стала… Як аказалася, тады з ёй здарыўся інсульт. Калі б сябры ведалі сімптомы гэтага вострага парушэння мазгавога кровазвароту, яна магла б выжыць. Медыкі адзначаюць, што распазнаць інсульт і прыступіць да лячэння трэба ў першыя тры гадзіны.

Галоўнае – разгледзець

Сардэчна-сасудзістыя захворванні ў апошнія дзесяцігоддзі нязменна лідзіруюць сярод прычын смяротнасці ў нашай краіне. Супрацьстаяць негатыўнай тэндэнцыі была прызвана акцыя “Папярэдзь хваробу сэрца – выберы жыццё”, якая праходзіла на мінулым тыдні па ўсёй рэспубліцы. Актыўна ўключыліся ў яе і на Ушаччыне. Три часа на спасение человека, или Как рассмотреть первые признаки инсульта и инфаркта
Змерыць артэрыяльны ціск, вызначыць індэкс масы цела і атрымаць кансультацыю медыкаў можна было ў цэнтральнай аптэцы, на пошце і непасрэдна ў райбальніцы. Паралельна ўшачанам раздавалі спецыяльныя буклеты па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, чыталі лекцыі па актуальных тэмах.
Чаму смяротнасць ад сарэчна-сасудзістых хвароб пераважае, а ў нашым раёне яна набыла катастрафічны маштаб? У першую чаргу, таму што людзі несвоечасова звяртаюцца да ўрачоў. Прыблізна толькі 10 працэнтаў лечацца, астатнія спадзяюцца на “авось”. На фоне артэрыяльнай гіпертэнзіі павялічваюцца падстраўнікавая залоза, утрыманне цукру ў крыві і мачы, развіваецца цукровы дыябет. У выніку паражаецца мозг, адкладваюцца атэрасклератычныя бляшкі, якія звужаюць сасуды, далей – ішэмічны інсульт ці інфаркт міякарда.

Тэст “Твар – рука – маўленне”

“Кровазліццё здараецца звычайна ноччу, у выніку чаго пачынае рэзка балець галава, – тлумачыла сімптомы інсульту ўрач-кардыёлаг Ушацкай ЦРБ М.С.Тулей. – Адбываецца гэта на фоне высокага ціску. Адзначаюцца таксама слабасць, зблытанасць або страта свядомасці (часцей кароткачасовая), дэзарыентацыя ў прасторы, галюцынацыі”.
Па словах М.Тулей, існуюць элементарныя прыкметы таго, што ў чалавека здарыўся інсульт. Па-першае, папрасіце яго ўсміхнуцца. Пры інсульце адбываецца параліч мышцаў з аднаго боку цела, у выніку чаго ўсмешка атрымліваецца крывой – адзін вугал рота застанецца апушчаным. Па-другое, прапануйце падняць абедзве рукі ўверх адначасова. Пры інсульце адна рука будзе падаць ці сыходзіць убок. Па-трэцяе, загаварыце з чалавекам, папрасіце яго вымавіць любую нескладаную фразу (напрыклад, “Сёння добрае надвор’е”). Пры інсульце гаворка парушаецца, становіцца маруднай.
Калі ў чалавека прысутнічае хоць адна з пералічаных прыкмет – тэрмінова выклікайце хуткую дапамогу. Да прыезду ўрача дапамажыце пацярпеламу прыняць гарызантальнае становішча на баку. Галава і плечы павінны быць крыху прыўзняты (прыкладна на 30 градусаў). Паклапаціцеся аб свабодным прытоку паветра – адчыніце фортку, акно ці дзверы. Здыміце вопратку, якая перашкаджае свабоднаму дыханню, развяжыце гальштук, шалік ці хустку. Не трэба пацярпелага карміць і паіць.

Нітрагліцэрына ў дапамогу

Сярод прычын смяротнасці ва Ушацкім раёне значную долю займае інфаркт міякарда. Узнікаюць раптоўныя болі ў грудной клетцы, якія сціскаюць, пякуць, раздзіраюць. Аддавацца яны могуць і ў спіну, абедзве рукі, сківіцу і нават жывот. Узнікае трывога, часам паніка.
“Калі з’явіліся прыкметы сардэчнага прыступу, нават пры слабай іх інтэнсіўнасці, выклікайце хуткую дапамогу, – зазначыла ўрач-кардыёлаг. – Пакладзіце пад язык таблетку нітрагліцэрыны. Дарэчы, мець яе пры сабе варта ўсім людзям, старэйшым за 40 гадоў. Выпіце аспірын (лепш яго разжаваць), каб разжыжыць кроў. Сядзьце або ляжце, паклаўшы пад спіну і галаву падушку. Ногі сагніце ў каленях – сэрцу будзе прасцей ажыццяўляць кровазабеспячэнне”.

“Рэцэпт” здароўя

Каб захаваць здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы, сачыце за станам артэрыяльнага ціску, паклапаціцеся аб правільным харчаванні, каб не было павышанай вагі. Варта адмовіцца ад “дрэнных” тлушчаў (яны ўтрымліваюцца ў свініне, маргарыне, маянэзе). Аднак з дыетамі варта быць асцярожнымі. Карысць здароўю прынясуць і прагулкі ў паскораным тэмпе, хаця б 30 хвілін у дзень. А вось агародныя справы, на якія часта спасылаюцца пацыенты, да фізічнай актыўнасці не адносяцца – часта гэта перабор для нашага арганізма. Адмоўны ўплыў на стан здароўя аказвае і курэнне. А алкаголь дазволены ў абмежаванай колькасці: 10 мл у дзень для мужчын і 20 мл – для жанчын. Калі вы пачалі лячыць гіпертэнзію, лекі прыйдзецца прымаць рэгулярна і пад наглядам урача. Ёсць такая група медыкаментаў, пры адмене якіх можна пагоршыць свой стан. “Мы павінны паміраць ад старасці, а не ад інсультаў, інфарктаў”, – падагульніла лекцыю ўрач-кардыёлаг.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас пікніка раптам упала маладая жанчына. Ад прапановы выклікаць хуткую дапамогу яна адмовілася, маўляў, усё ў парадку – проста зачапілася за камень. Ёй, крыху...
 
 
 


Архив (Новости Здоровья)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика