У Вільні жорстка забілі прэзідэнта беларускіх суполак у Літве Рамана Вайніцкага, які родам з Валожыншчыны. 21.by

У Вільні жорстка забілі прэзідэнта беларускіх суполак у Літве Рамана Вайніцкага, які родам з Валожыншчыны

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Рэгіянальная газета (Молодечно)


Раман Вайніцкі ў сваім кабінеце. Фота Зоі Хруцкай.

Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе delfi.lt.

Ён быў забіты ў падвале свайго дома. Рукі былі звязаныя, а рот залеплены.

Паводле папярэдніх дадзеных, на яго целе знайшлі сляды катаванняў.

Яго цела знайшла жонка.

Раман Вайніцкі - прэзідэнт згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве ад 2009 года, прадстаўляе беларускую дыяспару ў Сойме Літвы. Намеснік дырэктара беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны ў Вільні. Нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна 17 жніўня 1961 года.

Як распавялі delfi.lt яго знаёмыя, апошні час ён быў у паніцы.

Раман Вайніцкі даў інтэрв'ю для "РГ" у кастрычніку з нагоды набыцця навучальнай ўстановай, у якой ён працуе, статуса гімназіі (У Вільні зноў працуе беларуская гімназія (+відэа)).

Ён быў адным з ініцыятараў і арганізатараў стварэння ў Вільні беларускамоўнай навучальнай ўстановы. У гэтай школе ён стварыў музей беларускіх кніг і прадметаў сялянскага быту. Многія з іх ён прывёз са сваёй радзімы - Вішнева.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 


Архив (ЧП)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика