Цячэ вада знарок. 21.by

Цячэ вада знарок

09.04.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 300 падворкаў падтоплена ў Гомельскай вобласці

За мінулыя выхадныя ў Петрыкаўскім, Жыткавіцкім, Рэчыцкім, Лельчыцкім раёнах узровень вады ў Прыпяці, Ведрычы і Убарці прыкметна вырас. З-за гэтага павялічылася колькасць падтопленых падворкаў, гаспадарчых пабудоў, дач і жылых дамоў.

— Нашы работнікі на месцах дапамагаюць жыхарам адводзіць ваду, — кажа намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Уладзімір Бурмістраў. — У цэлым, працуем у штатным рэжыме. Тыя мясцiны, якія з года ў год у нас падтапляе, трымаем на кантролі.

Вада таксама перамывае дарожныя ўчасткі Гомельшчыны.

— У Лельчыцкім раёне апынулася пад вадой 30 метраў аўтадарогі паміж вёскамі Баравое і Тартак, — паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. — Тут адбылося таксама падтапленне драўлянага моста ля вёскі Мілошавічы.

Сур’ёзныя нязручнасці жыхарам стварае і актыўнае раставанне снегу. Па апошніх даных, такім чынам падтоплена 35 жылых дамоў, 32 падвалы, 83 падворкі, 113 гаспадарчых пабудоў, 4 дачы ў Буда-Кашалёўскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Гомельскім, Нараўлянскім, Хойніцкім раёнах вобласці, а таксама ў Гомелі. Дапамогу насельніцтву ў адпампоўцы вады аказваюць прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На Брэстчыне, па апошніх даных, талая вада падтапіла адзін падворак і адну гаспадарчую пабудову ў вёсцы Глінка Столінскага раёна.

У астатніх абласцях краіны сітуацыя стабільная.

Ратавальнікі-пажарныя заклікаюць жыхароў прыватных жылых дамоў таксама падрыхтавацца да пропуску вясновых талых вод. Па-першае, яшчэ раз паглядзець і вызначыць, дзе можа з’явіцца вада і па якім кірунку можа пайсці. Тэрыторыю каля дома трэба ачысціць ад снегу. Лёд, які перашкаджае праходзіць вадзе, варта разбіць. Неабходна ачысціць дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі ад смецця. Пры неабходнасці збудаваць з падручных матэрыялаў найпрасцейшыя перашкоды для вады. Рэчы, якія могуць пацярпець ад вады, лепш прыбраць у бяспечнае месца — на гарышча або верхнія паверхі. У выпадку падтаплення лепш адразу звяртацца ў камунальную службу, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Фота: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 300 падворкаў падтоплена ў Гомельскай вобласці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика