Пастка для грыбнікоў. 21.by

Пастка для грыбнікоў

10.10.2017 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ляхавічанін 1944 года нараджэння пайшоў у нядзелю за грыбамі ў лес каля вёскі Гашчын і заблудзіў. Калі зразумеў, што вакол незнаёмыя мясціны, а дзень на зыходзе, патэлефанаваў родным, а тыя   – у міліцыю.
Падрабязнасці расказаў старшы оперупаўнаважаны групы пошукавай работы крымінальнага вышуку РАУС Дзмітрый Прыхач. Міліцыя і выратавальнікі выехалі на месца пошукаў адразу пасля вячэрняга званка ў дзяжурную службу з просьбай аб дапамозе.  Нягледзячы на прымаемыя меры (былі  задзейнічаны і ганцавіцкія праваахоўнікі), адразу  знайсці грыбніка не атрымалася – яму прыйшлося начаваць у лесе. І толькі калі на наступны дзень мужчына  выйшаў на сувязь, пошукі спыніліся. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.
Дарэчы, гэтай восенню   другі  раз  у  адным і тым жа месцы блукаюць грыбнікі. Яшчэ адзін  выпадак блуканняў  некалькі гадоў назад закончыўся смяротным зыходам.
Дзмітрый Прыхач нагадаў: адпраўляючыся ў лес, неабходна апрануцца ў яркае, зручнае і непрамакальнае  адзенне, абутак. Абавязкова паведаміць пра паход родным і ні ў якім разе не  ісці туды аднаму. Папярэдне трэба добра зарадзіць батарэю мабільнага тэлефона, узяць ваду, не лішнімі будуць і запалкі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ляхавічанін 1944 года нараджэння пайшоў у нядзелю за грыбамі ў лес каля вёскі Гашчын і заблудзіў. Калі зразумеў, што вакол незнаёмыя мясціны, а дзень на зыходзе,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика