Куршынавіцкі рэцыдыў. 21.by

Куршынавіцкі рэцыдыў

11.10.2017 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выкарыстана ілюстрацыя

Разбітае акно, пашкоджаная металічная рашотка – такую карціну раніцай 4 каст-рычніка ўбачыла  прадавец магазіна «Родны кут» у вёсцы Куршынавічы.  Яна адразу патэлефанавала ў РАУС.  На месца здарэння  выехала следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта, РАУС, дэпартамента аховы са службовай сабакай.

Крадзеж раскрыты па гарачых слядах. Злачынства ўчынілі раней судзімыя таксама за крадзеж мясцовыя жыхары 1965 і 1978 гадоў нараджэння.  Ноччу яны залезлі ў не абсталяваны сігналізацыяй магазін, укралі спіртныя напіткі,  цыгарэты, прадукты харчавання, адзенне – усяго на суму больш за 300 рублёў.  Падазроныя, у якіх знойдзена і канфіскавана частка ўкрадзенага, затрыманы і адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрымання.
Ляхавіцкі РАСК па гэтым факце ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2  артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.
Дарэчы, адзін з абвінавачваных толькі  сёлета ў жніўні вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе  на працягу 3 гадоў адбываў пакаранне за шэраг злачынстваў, у тым ліку крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцей…  з гэтага самага магазіна райпо ў Куршынавічах.  Цяпер абодвум злодзеям пагражае максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, – пазбаўленне волі  тэрмінам да 4 гадоў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разбітае акно, пашкоджаная металічная рашотка – такую карціну раніцай 4 каст-рычніка ўбачыла  прадавец магазіна «Родны кут» у вёсцы Куршынавічы.  Яна адразу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика