Лягчэй папярэдзіць. У Ляхавіцкім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!». 21.by

Лягчэй папярэдзіць. У Ляхавіцкім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!»

18.10.2017 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Уключыў у  разетку няспраўнае электраабсталяванне, пакінуў без нагляду страву на ўключанай пліце, закурыў, заснуў. Прыкладна так пачынаюцца многія «гарачыя» гісторыі.  З 16 кастрычніка па 14 лістапада ў нашым раёне праходзіць  рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!». Яе мэта – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з-за невыканання насельніцтвам правілаў пажарнай бяспекі; папярэджанне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.
Супрацоўнікі РАНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых землякоў, інвалідаў, а таксама сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.  Пройдуць   рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрніках. Арганізаваны кансультацыі грамадзян, выступленні ў працоўных калектывах, правяраецца  стан крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння. Дарэчы, падчас акцыі  кожны можа звярнуцца ў РАНС для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля.
Самы час праверыць спраўнасць ацяпляльнага абсталявання, электраправодкі, пажарнага апавяшчальніка ў домаўладаннях ( абавязкова ўстанавіць, калі яго няма).
У  адпаведнасці з заканадаўствам, адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх гаспадароў.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уключыў у  разетку няспраўнае электраабсталяванне, пакінуў без нагляду страву на ўключанай пліце, закурыў, заснуў. Прыкладна так пачынаюцца многія «гарачыя»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика