Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны. 21.by

Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

25.11.2017 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам пачасціліся выпадкі вырабу і захоўвання самагону. За лістапад гэтага года супрацоўнікі міліцыі склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў на ляхавічан, у якіх знойдзены самагонныя апараты і адпаведная алкагольная прадукцыя. Так, напрыклад, ляхавічанін захоўваў дома 80 літраў самагоннай брагі і 1,2 літра самагону, жыхар вёскі Цыгань – 28 літраў  самагоннай брагі. А ў жыхаркі вёскі Галаўнінцы супрацоўнікі міліцыі знайшлі 38 літраў самаробнай градуснай прадукцыі. Алкагольны «прадукт» і апараты канфіскаваны.
Картачныя зладзеі
У адносінах неўстаноўленай асобы распачата крымінальная справа: зламыснік, атрымаўшы несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі аб карт-рахунку пенсіянеркі вёскі Кукава Ганцавіцкага раёна, аплаціў набытыя ў крывошынскім магазіне «Прадукты» тавары на агульную суму 59 рублёў 3 капейкі.
Яшчэ адзін выпадак грашовага крадзяжу таксама звязаны з незаконным выкарыстаннем плацежнай карткі. Ляхавічанін напісаў заяву на свайго сына, які з яго карткі ўкраў больш за 140 рублёў.
Пасля дачнага – сезон крадзяжоў
Крадзяжы з дач, асабліва па завяршэнні дачнага сезона, – з’ява распаўсюджаная. Вабяць злодзеяў такія адрасы: гаспадароў часова  няма, адсутнічаюць ахоўныя рашоткі на вокнах, не заўсёды надзейныя і моцныя дзверы. Так, два жыхары Канюхоў разбілі акно, залезлі ў дачны дом і ўкралі ва-дзяную помпу, мікрахвалёвую печ, электрачайнік, магнітафон і шмат іншага на суму 528 рублёў. Падазроныя затрыманы, частка ўкрадзеных рэчаў канфіскавана.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Маргарыта КУХТА.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам пачасціліся выпадкі вырабу і захоўвання самагону. За лістапад гэтага года супрацоўнікі міліцыі склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика