Няхай лета будзе бяспечным. 21.by

Няхай лета будзе бяспечным

25.05.2018 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15e3873139973f84ea26011e22f76769

25 мая пад дэвізам “Зробім лета бяспечным разам!” ў вобласці праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны 27 дарожных транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей (летась за такі ж перыяд 13), у выніку якіх загінулі 3 і траўміраваны 28 юных удзельнікаў дарожнага руху (за такі ж час у мінулым годзе – адпаведна 0 і 17). У нашым раёне ў адным такім ДТЗ пацярпела адно дзіця.

Да непажаданых вынікаў прыводзяць наступныя тыповыя памылкі дзяцей-пешаходаў: пераход праз праезную частку дарогі ў непазначаных для такой мэты месцах; нечаканы выхад з-за транспартнага сродка ці іншых перашкод, што абмяжоўваюць бачнасць вадзіцелю; знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Асаблівую ўвагу варта звяртаць на дзяцей-пасажыраў. Практыка сведчыць: многіх цяжкіх вынікаў на дарозе ўдалося пазбегнуць дзякуючы таму, што дзеці ў аўтамабілях знаходзіліся ў аўтакрэслах і былі прышпілены рамянямі бяспекі. Нагадваем, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей вадзіцеля чакае пакаранне ў выглядзе папярэджвання ці штрафа ў памеры да 4 базавых велічынь.

Прычынамі аварый з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў становіцца няведанне імі правілаў і няўважлівасць, а таксама знаходжанне на дарогах агульнага карыстання веласіпедыстаў ва ўзросце да 14 гадоў. Сёлета зарэгістравана адно ДТЗ з удзелам непаўналетняга вадзіцеля.

УВАГА! Летась за перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня супрацоўнікамі АДАІ за парушэнне пункта 166.9 правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 3800 вадзіцеляў. Заклікаем усіх удзельнікаў дарожнага руху (вадзіцеляў, пешаходаў, пасажыраў, веласіпедыстаў) прыняць усе меры для таго, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Асаблівую ўвагу звяртаем на тое, каб выключыць выпадкі знаходжання дзіцяці на праезнай частцы дарогі ці паблізу яе ў час размовы па мабільным тэлефоне, праслухоўвання музыкі з дапамогай навушнікаў, гаджэтаў, паколькі гэта адцягвае яго ўвагу. Часцей нагадвайце дзецям як правільна паводзіць сябе на дарозе, у транспарце.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая пад дэвізам “Зробім лета бяспечным разам!” ў вобласці праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика