Знішчана плантацыя канопляў. 21.by

Знішчана плантацыя канопляў

15.08.2018 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

09

На тэрыторыі Хатлянскага сельсавета адзін участак з дзікарослай каноплей быў выяўлены ў ходзе рэйду супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў і рэдакцыі газеты “Чырвоная зорка”.

Пошук “плантацыі” нагадваў сюжэт прыгодніцкай кнігі. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, пра каноплю ім паведамілі мясцовыя жыхары. Занёсшы каардынаты аб’екта ў навігатар мабільнага тэлефона, пачалі паход. Наш шлях ляжаў праз зараснікі крапівы, чартапалоху, іншае пустазелле. Прайшлі не адзін кіламетар пад спякотным сонцам. Аднаму члену групы нават “пашчасціла” праваліцца ў бабрыную нару.

Участак плошчай 60 квадратных метраў знайшлі недалёка ад ляснога масіву. Аглядзеўшы месца росту расліны супрацоўнікі міліцыі не знайшлі звестак, што кусты каноплі хтосьці пасадзіў наўмысна, даглядаў іх. Наркаўтрымліваючая расліна, а некаторыя яе кусты былі ростам вышэй за чалавека, высечана і спалена (205 кілаграмаў).

— Выяўленне і знішчэнне дзікарослых наркаўтрымліваючых раслін праводзіцца ў рамках спецыяльнай праграмы “Мак”, якая дзейнічае на тэрыторыі раёна з 1 чэрвеня па 15 верасня, — расказаў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Мікалай Дубовік. — Сёлета гэта не першы выпадак, калі мы знаходзім каноплю і мак. Так, у Слабадскім сельсавеце знішчана каля 400 кілаграмаў маку, пасеў якога займаў каля гектара (поле рэкультывіравалі), у Уздзенскім — 180 кг каноплі са 100 квадратных метраў. Летась на лузе за аколіцай адной з вёсак Слабадскога сельсавета знайшлі ўчастак плошчай 2 гектары, з якога “сабралі” 400 кг макавай расліны, якую спалілі. Яшчэ тры “плантацыі” з канопляй знішчылі ў Уздзенскім сельсавеце. У некаторых выпадках для ўборкі каноплі і маку давялося выкарыстаць сельгастэхніку.

Невялікія пасевы маку або адзінкавыя кусты каноплі можна сустрэць і на прысядзібных участках жыхароў раёна. На пытанне “Чаму вырошчваеце наркаўтрымліваючую культуру?” супрацоўнікі міліцыі чуюць: “Для прыгажосці”, “Не ведаў”. А гэта стварае ўмовы для ўчынення супрацьпраўных дзеянняў асобамі, якія ўжываюць або распаўсюджваюць наркотыкі, у дачыненні гаспадароў участка. Звесткі пра такіх “дзялкоў” неаднаразова паступалі ад жыхароў населеных пунктаў раёна. Як правіла, яны прыязджаюць з іншых рэгіёнаў, выглядваюць месцы, дзе растуць наркаўтрымліваючыя расліны, прапаноўваюць гаспадарам іх прадаць. І калі якая-небудзь бабуля згадзіцца, яна аўтаматычна трапляе ў разрад збытчыкаў наркотыкаў. А за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць.

— Часам узнікае адчуванне, што людзі або не ведаюць пра забарону сяўбы і вырошчвання маку ці каноплі, або проста ігнаруюць заканадаўства, лічачы, што могуць пазбегнуць адказнасці. У мінулым годзе былі састаўлены 22 пратаколы, 21 жыхар раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. За 7 месяцаў гэтага года – 18 чалавек, — адзначыў Мікалай Дубовік. — Мы праводзім гутаркі з насельніцтвам, распаўсюджваем інфармацыю пра наркотыкі і наступствы іх ужывання праз газету, інтэрнэт. На жаль, спіс грамадзян, які шукаюць “вострыя адчуванні”, папаўняецца. Так, у  мінулым годзе ў раёне быў зафіксаваны выпадак перадазіроўкі наркотыкаў. Сёлета жыхар райцэнтра аддаваў свой дом для захоўвання і ўжывання наркотыкаў. На маёй практыцы хлопец атрымаў 10-гадовы тэрмін пакарання толькі за тое, што купіў для наркамана са стажам “дур” і перадаў яму.

Атрымліваецца, што людзей не палохаюць вялікія тэрміны зняволення, толькі б знайсці чарговую дозу, вырасціць, а потым за вялікія грошы прадаць смяротны тавар. І за кожнай такой закладкай, дозай стаіць зломлены чалавечы лёс. Эфектыўная барацьба з адным з самых небяспечных відаў злачынстваў магчыма толькі з дапамогай грамадзян, неабыякавых і добрасумленных. Калі жыхарам раёна вядомы месцы росту наркаўтрымліваючых раслін, факты, звязаныя са зваротам наркотыкаў, паведаляйце ў раённы аддзел унутраных спраў. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Наталля КЛІМОВІЧ

Фота аўтара

99

Распаўсюджванне наркотыкаў стварае пагрозу здароўю жыхарам райцэнтра, асабліва моладзі. У адпаведнасці з артыкулам 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за пасеў і вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, што ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчы, прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь (да 490 беларускіх рублёў).

За пасеў або вырошчванне наркаўтрымліваючых раслін з мэтай іх збыту або выраб наркатычных сродкаў у адпаведнасці з артыкулам 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана максімальнае пакаранне: пазбаўленне воліна тэрмін да трох гадоў, пры паўторным учыненні правапарушэння – да сямі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі Хатлянскага сельсавета адзін участак з дзікарослай каноплей быў выяўлены ў ходзе рэйду супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў і рэдакцыі газеты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика