Графіці адпачывае. 21.by

Графіці адпачывае

11.12.2018 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

графіці2

Людзі розныя, таму кожны рэалізоўвае сябе па-свойму. Адны наносяць мудрагелістыя татушкі, другія робяць прычоску “а-ля іракез”, іншыя пішуць мастацкія творы. А ёсць такія, хто жадае, каб пра іх “творчасць” ведаў увесь свет, пры гэтым самі застаюцца інкогніта. На іх думку, лепшая пляцоўка для самарэалізацыі — агароджы, сцены дамоў, нават дрэвы. Часам іх “думкам” могуць пазайздросціць Арыстоцель або Сакрат, а “шэдэўрам” жывапісу — Рубенс ці Малевіч.

Якія толькі надпісы не сустрэнеш! Тут і прызнанне ў каханні, і заклік падпісацца (вось толькі на што, не ўдакладняецца), і красамоўная характарыстыка, часта ў жаргоннай форме. Што да малюнкаў, то і тут на любы густ: ад партрэта да абстракцыі. Напрыклад, сёлета напярэдадні 9 Мая вандалы чорнай фарбай зрабілі надпіс на помніку ў парку Перамогі, які цяжка было сцерці, магчыма забыўшы, што павага да загінулых салдат выражаецца па-іншаму.

Адзін знаёмы прыгадаў выпадак з дзяцінства. Яго сябар любіў пісаць “мацюкі” на сценах. Аднаго разу свае “красамоўныя “выразы ён наносіў на будынку, што насупраць воінскай часці. У гэты час, як на тое, выйшаўмужчына ў форме. Зразумела, прайсці міма падобнага, ён не змог. Схапіўшы за каўнер гора-пісаку, мужчына сказаў: “А каб зараз ішла твая маці і ўбачыла, што тут пішаш. Як думаеш, што б яна адчувала? Ідзі і падумай над сваім учынкам.” Праўда, з тае пары хлопчык больш на сценах не пісаў. На жаль, многіх гора-пісакаў мала хвалюе, што сваімі выбрыкамі яны сапсуюць эстэтычны выгляд горада, прымушаюць работнікаў жыллёва-камунальнай службы, іншых арганізацый, чыя будынкі, агароджы пацярпелі ад рук вандалаў, траціць грошы на пакупку фарбы і час на знішчэнне несакцыянаваных надпісаў і малюнкаў.

графіці

Беручы ў рукі балончык з фарбай, аматары насценнага “жывапісу” павінны памятаць: за напісанне “шэдэўраў” эпісталярнага жанру прадугледжана пакаранне. Як паведаміў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Перапецкі, у адпаведнасці з артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях “роспіс” сцен караецца штрафам у памеры да 30 базавых велічынь (амаль 800 рублёў) або адміністрацыйным арыштам. За наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці (артыкул 10.9) — штраф да 50 базавых велічынь (1225 рублёў). У раёне былі выпадкі, калі людзі прыцягваліся да адказнасці за зробленыя надпісы на аўтобусных прыпынках і сценах адміністрацыйных будынкаў.

Наталля КЛІМОВІЧ

Фота аўтар

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Людзі розныя, таму кожны рэалізоўвае сябе па-свойму. Адны наносяць мудрагелістыя татушкі, другія робяць прычоску “а-ля іракез”, іншыя пішуць мастацкія творы. А...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика