Так спявалi ў гэтыя днi нашы продкi. Масленiца пачалася! Яна будзе доўжыцца тыдзень, а шкада. Бо хоць гэты тыдзень, згодна з царкоўным календаром, павiнен падрыхтоўваць праваслаўны народ да самага строгага i працяглага посту i мае свае абмежаваннi — мясныя прадукты ўжо не ядуць, вянчаннi не адпраўляюць — але яго надта любiлi. Гэты тыдзень называлi таксама Сырны, Крывы, Пусты, Рабы i Развiтальны. А яшчэ — Весяльнiца. З зiмой развiтвалiся весела i з размахам: каталiся на санках i конях, гушкалiся на арэлях, вадзiлi карагоды, спявалi песнi, хадзiлi ў госцi, цягалi "калодку", ладзiлi масавыя катаннi з горак, кiрмашы, паказвалi батлейку. І ўсё гэта было не проста так, а мела магiчны сэнс. Напрыклад, на арэлях гушкалiся, каб лён доўгi рос. А звычай цягання "калодкi" быў звязаны з выбарам пары.
Мiнiяцюрны зламыснiк, якi пранiкаў у чужыя кватэры праз форткi, не абмiнуў кватэры i сваёй бабулi. Паводле звестак прэс-афiцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лiсiцкай, 21-гадовы мiнчанiн, якi вызвалiўся толькi напярэдаднi гэтага года з месцаў пазбаўлення волi, залез у жыллё да пенсiянеркi i выкраў адтуль замарожаную курыцу, жаночыя боты i iншыя рэчы на суму каля 820 тысяч рублёў.
У Калюжках вяскоўцы мусiлi аплацiць расчыстку дарог са сваёй кiшэнi Тамара Васiльеўна Ждановiч пражывае са сваiм мужам (86-гадовы бацька, iнвалiд вайны, з 1 лютага знаходзiцца ў шпiталi) у вёсцы Калюжкi Смалявiцкага раёна па адрасе... Зрэшты, заяўнiца не змагла назваць вулiцу i дом, паколькi, як прызналася, папросту... не ведае iх. Але гэта ўжо другая частка пытання Тамары Васiльеўны, хоць яна i звязаная з першай, галоўнай.
Згодна з папярэднiмi звесткамi Цэнтральнай выбарчай камiсii (ЦВК) Украiны, Вiктар Януковiч апярэджвае Юлiю Цiмашэнку ў другiм туры з невялiкiм адрывам 2,09 %. Пасля апрацоўкi 95,76 % пратаколаў лiдар Партыi рэгiёнаў набiраў 48,28 % галасоў, прэм'ер-мiнiстр — 46,11 %. Сёння ранiцай стануць вядомыя ўдакладненыя папярэднiя вынiкi галасавання, канчатковыя — 17 лютага.
"Вакцынацыя пачалася на гэтым тыднi, але прышчапiлася пакуль крыху больш за 300 чалавек. Людзi тэлефануюць, цiкавяцца, але штосьцi iх спыняе", — адзначыла загадчыца аддзялення iмунапрафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Ірына Глiнская.
У Мiнску на гэтым тыднi неабходна актывiзаваць расчыстку дахаў ад снегу i наледзi. Такую задачу паставiў выконваючы абавязкi старшынi Мiнгарвыканкама Мiкалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў мэрыi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле ацэнкi Мiкалая Ладуцькi, калi ўборка снегу з праезнай часткi i тратуараў на мiнулым тыднi была арганiзавана даволi рэзультатыўна, то расчыстка дахаў — недастаткова
Крыўдна i балюча бывае за тое, што нас часам iмкнуцца пазбавiць таго цi iншага кавалка гiсторыi, а яшчэ больш душа пакутуе ад таго, што камусьцi хочацца, каб мы забылiся на свае каранi, на глыбiнныя вытокi, якiя не сапсаваны цывiлiзацыяй, замежнымi запазычаннямi, якiя здольныя наталiць смагу душы i паказаць духоўны свет нашых продкаў праз найбагацейшае суквецце традыцый, звычаяў, святаў, абрадаў, песень, карагодаў, строяў, прыкмет i павер'яў.
Духаў дзень у народнай свядомасцi звязаны з ушанаваннем русалак, а ўвесь перыяд з панядзелка пасля Тройцы да наступнага панядзелка называецца Русальны тыдзень. Беларусы верылi, што ў гэтыя днi русалкi выходзяць з вады i могуць нашкодзiць чалавеку: заманiць маладых хлопцаў у сваё падводнае царства. Менавiта таму ўвесь гэты тыдзень дзяцей не пускалi гуляць каля адкрытых вадаёмаў, а дарослым забаранялася купацца.
У Фрунзенскiм раёне за апошнiя два гады пабудавана каля аднаго мiльёна квадратных метраў жылля. За гэты час тут былi здадзеныя ў эксплуатацыю прыкладна 15 тысяч кватэр. У той жа час, як расказаў кiраўнiк адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Барыс Васiльеў, колькасць насельнiцтва за гэты час прырасла ўсяго на 10 тысяч, г.зн. многiя навасёлы не спяшаюцца прапiсвацца ў свае новыя кватэры. Усяго ў раёне на сёння пражываюць 373 тысячы чалавек.
Праблема абортаў — праблема глыбiнная i датычыцца не адной краiны, а ўсiх, якiя адносяцца да эканамiчна развiтых. Аборты асуджае Ватыкан, супраць i Руская праваслаўная царква, iншыя канфесii, але ж грамадства да гэтай праблемы ставiцца даволi спакойна
Пытаннi далейшай актывiзацыi беларуска-германскага ўзаемадзеяння, а таксама развiцця адносiнаў па лiнii Беларусь — ЕС былi абмеркаваны ў час вiзiту ў Германiю мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Сяргея Мартынава, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС
Спявачка Берта стала лаўрэатам першага i прызёрам другога тура мiжнароднага конкурсу "Я — зорка", зладжанага аднайменным украiнскiм парталам i кiеўскай радыёстанцыяй Music radio. Конкурсная песня беларускi "Птушка" заняла ў першым туры конкурсу 4-е месца i ўвайшла ў першы зборнiк песень "Я — зорка", якi арганiзатары плануюць выпускаць штоквартальна. А завершыцца конкурс у студзенi гэтага года вялiкiм канцэртам прызёраў усiх тураў у палацы "Україна". Пераможцам i дыпламантам абяцана мноства прызоў, сярод якiх — запiс у прафесiйнай студыi, здымкi клiпа, дуэт з "зоркай" або песня вядомага аўтара ў падарунак.
На пытаннi карэспандэнта газеты "Звязда" адказвае першы намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Сяргей Пяткоў — Сяргей Аркадзьевiч удакладнiце, як ажыццяўляецца кiраванне дзяржмаёмасцю на сучасным этапе? — Спачатку адзначу, што Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi выконвае функцыi ў сферы кiравання, распараджэння, прыватызацыi, ацэнцы i ўлiку маёмасцi, што знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь. Гэтыя функцыi наш камiтэт атрымаў згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 2006 г
Асуджаны афiцэр унутранай службы — былы начальнiк аддзела тылавога забеспячэння папраўчай калонii Глыбокага, якi скраў са сховiшча агароднiны калонii 480 кiлаграмаў свежамарожанага селядца. Як расказаў "Звяздзе" Мiхаiл Сашчэка, пракурор аддзела пракуратуры Вiцебскай вобласцi па наглядзе за разгляд крымiнальных спраў у органах пракуратуры, вывозiлi селядцы са сховiшча калонii сам былы начальнiк i яго падначалены. Былы начальнiк спадзяваўся, што рэалiзуе скрадзенае ў краме праз свайго знаёмага, у якога сваякi маюць дачыненне да гандлю.
У нядзелю ў Варшаве адбылася жараб'ёўка адборачнага турнiру чэмпiянату Еўропы па футболе, фiнал якога адбудзецца ў 2012 годзе ў Польшчы i ва Украiне. Зборная Беларусi трапiла ў групу D разам з камандамi Францыi, Румынii, Боснii i Герцагавiны, Албанii i Люксембурга.
Паабяцаўшы знаёмаму вырашыць за грошы пытанне аб непрыцягненнi яго да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за кiраванне аўто ў стане алкагольнага ап'янення, 21-гадовы прайдзiсвет завалодаў буйнай сумай у СКВ.
На могiлках Чыжэўскiя будзе пабудавана калумбарная сцяна даўжынёй 800 метраў На могiлках "Чыжэўскiя" ў 2011 годзе пабудуюць у выглядзе агароджы калумбарную сцяну даўжынёй каля 800 метраў з 3 тысячамi нiшаў. Сёлета пачата распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыi, паведамiў карэспандэнту дырэктар УП "Спецкамбiнат КБА" Мiкалай Ракевiч. Акрамя таго, вясной плануецца ўвесцi новы блок калумбарыя на 1000 ячэек на тэрыторыi крэматорыя. Будаўнiцтва гэтых аб'ектаў звязана з павелiчэннем колькасцi крэмацый нябожчыкаў.
Алiварыя i сталiчнае УДАI правялi мяжу памiж кiраваннем аўто i ўжываннем спiртных напояў — Нi за якiя пернiкi не сяду за руль п'янай — занадта пакутлiва мне правы далiся, — любiць паўтараць мая сяброўка, якая з дзясятак разоў безвынiкова "штурмавала" перакрыжаваннi ў раёне Сямашка, пакуль у рэшце рэшт не вярнулася дамоў з пасведчаннем кiроўцы
Арганiзатары XVІI Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу спадзяюцца, што сёлета наведвальнiкаў у Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" будзе не менш, чым у мiнулыя гады. Летась выставу наведалi каля 40 тысяч чалавек. I ёсць спадзяванне, што сёлета iх будзе больш. Бо вельмi iмкнулiся стварыць умовы для таго, каб людзi не толькi iшлi глядзець на прадукцыю кнiжных выдаўцоў, але i маглi набыць самыя розныя кнiгi без нацэнкi, што асаблiва падкрэслiваюць арганiзатары, прызнаўшы пры гэтым не зусiм правiльна: кнiга павiнна каштаваць аднолькава i ў краме, i на выставе. Аднак пакуль у нас дбаюць пра тое, каб захаваць у людзей цiкавасць да чытання i жаданне набываць кнiжныя навiнкi.