Інфармацыйна-аналiтычны цэнтр пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь выпусцiў навукова-папулярнае выданне "Беларускi шлях" пад рэдакцыяй Алега Праляскоўскага i Льва Крыштаповiча. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА доктар фiласофскiх навук, прафесар Леў Крыштаповiч, аўтарскi калектыў лiчыць, што адрасаванае шырокаму колу чытачоў выданне падштурхне навукова-даследчую думку ў Беларусi, у нейкай ступенi дасць магчымасць стымуляваць дыскусiю па пытаннях эканомiкi, палiтыкi, нацыянальнай iдэi.
У Мiнску на гэтым тыднi неабходна актывiзаваць расчыстку дахаў ад снегу i наледзi. Такую задачу паставiў выконваючы абавязкi старшынi Мiнгарвыканкама Мiкалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў мэрыi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле ацэнкi Мiкалая Ладуцькi, калi ўборка снегу з праезнай часткi i тратуараў на мiнулым тыднi была арганiзавана даволi рэзультатыўна, то расчыстка дахаў — недастаткова
Крымiнальная справа заведзена ў дачыненнi да трох жыхароў Наваполацка за парушэнне аўтарскiх праў, паведамiў БЕЛТА начальнiк аддзела 9-га ўпраўлення (па Вiцебскай вобласцi) ГУБАЗiК МУС Беларусi Яўген Сушынскi. Індывiдуальныя прадпрымальнiкi 1967, 1987 i 1984 гадоў нараджэння рэалiзоўвалi ў гандлёвых цэнтрах Полацка i Наваполацка кантрафактную аўдыё- i вiдэапрадукцыю. Усяго па месцы жыхарства i працы ў iх было канфiскавана 10,1 тыс. дыскаў. Выяўлена, што сваiмi дзеяннямi мужчыны парушылi правы трох праваўладальнiкаў на распаўсюджванне гэтага тавару, прычынiўшы iм урон на суму каля Br212 млн
Прыродныя катаклiзмы, якiя назiраюцца ў Беларусi апошнiя паўгода, будуць мець свой працяг. Вясна 2010 прынясе з сабою не толькi сонца i цяпло, але i паводкi. Як расказаў "Звяздзе" прэс-сакратар Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, на сёння ўжо падрыхтаваны два прагнозы развiцця падзей:
Нямецкi трукач i канатаходзец Ёхан Трабер праехаў на аўтамабiлi Ford Fiesta 120 метраў па двух тросах, нацягнутых памiж дзвюма мачтамi на вышынi 20 метраў над зямлёй. Ён паставiў новы сусветны рэкорд, якi будзе занесены ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса, i стаў "самым хуткiм чалавекам у паветры на чатырох колах". Яму ўдалося праехаць па канаце з хуткасцю 37,3 км/гадз. Трабер належыць да адной з самых старых цыркавых дынастый Германii: сям'я дае прадстаўленнi з 1799 года.
Пытанне, хто паедзе ад Беларусi на 55-ы мiжнародны конкурс песнi, што адбудзецца сёлета ў Осла (Нарвегiя), дагэтуль застаецца адкрытым — да наступнага панядзелка iдзе прыём заявак ад кандыдатаў. Затое ўжо вядома, у якi дзень беларускi артыст або артыстка выйдзе на конкурсную сцэну: у нядзелю адбылася папярэдняя жараб'ёўка краiн — удзельнiц "Еўрабачання".
На могiлках Чыжэўскiя будзе пабудавана калумбарная сцяна даўжынёй 800 метраў На могiлках "Чыжэўскiя" ў 2011 годзе пабудуюць у выглядзе агароджы калумбарную сцяну даўжынёй каля 800 метраў з 3 тысячамi нiшаў. Сёлета пачата распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыi, паведамiў карэспандэнту дырэктар УП "Спецкамбiнат КБА" Мiкалай Ракевiч. Акрамя таго, вясной плануецца ўвесцi новы блок калумбарыя на 1000 ячэек на тэрыторыi крэматорыя. Будаўнiцтва гэтых аб'ектаў звязана з павелiчэннем колькасцi крэмацый нябожчыкаў.
Армiя ЗША знiшчыла 22,3 тысячы тон хiмiчнай зброi, або 70 % ад агульнай колькасцi яго запасаў, гаворыцца ў прэс-рэлiзе Дэпартамента Армii. У 2009 годзе на чатырох заводах у ЗША было знiшчана больш за тры тысячы тон атрутных рэчываў, уключаючы зарын, iпрыт i нервова-паралiтычны вi-iкс. На момант пачатку лiквiдацыi ў першай палове 1990-х гадоў запасы хiмзброi ў ЗША складалi 31,5 тысячы тон.
Жыхароў сталiчнага мiкрараёна Курасоўшчына хвалюе звалка для снегу, што месцiцца паблiзу аэрапорта "Мiнск-1": сюды ўжо i без таго звезены вялiкiя яго аб'ёмы, а магутныя самазвалы працягваюць згружаць усё новыя "порцыi". А як пачне гэты снег раставаць, пыталiся заяўнiкi, куды вада патрапiць — у вадасховiшча? Снег жа збiраюць у тым лiку i з вулiц горада, якiя пасыпаюцца ад галалёдзiцы рознымi сумесямi...
У Вiцебску на галоўнай крытай канцэртнай пляцоўцы Прыдзвiнскага края — канцэртнай зале "Вiцебск" упершыню пройдзе "Пушкiнскi баль", падчас якога адновяць штрыхi эпохi Пушкiна, будуць танцаваць паланез, мазурку, вальс. На цiкавае мерапрыемства запрасiлi прадстаўнiкоў пасольства Расii i работнiкаў музея — сядзiбы "Мiхайлаўскае".
Бiзнэсмены з Эстонii напраканцы мiнулага тыдня наведалi Беларусь — Арнэ Сына i Андрэс Цiна, прадстаўнiкi Асацыяцыi малых i сярэднiх эстонскiх прадпрыемстваў "EVEA", сустрэлiся з кiраўнiцтвам Беларускага саюза прадпрымальнiкаў, дзе абмеркавалi магчымыя перспектывы для супрацоўнiцтва. Прынамсi, эстонскiя бiзнэсмены прызналiся, што амаль нiчога не ведаюць пра беларускую эканомiку i бiзнэс, але пры гэтым цiкавасць да нашай краiны iснуе. Карэспандэнту "Звязды" ўдалося задаць некалькi пытанняў эстонскiм бiзнэсменам пра тое, што ж iх прывяло ў Беларусь.