Гавораць, што прыярытэтнымi тэмамi для людзей ва ўсе часiны з'яўляюцца здароўе, надвор'е i грошы. Менавiта грошы цяпер вылучаюць на першую пазiцыю, i не толькi з-за наступстваў крызiсу. У Беларусi абвешчаны вялiкiя планы: сярэднi заробак напрыканцы гэтага года павiнен дасягнуць 500 долараў у рублёвым эквiваленце. Для Магiлёўскай вобласцi гэтая знакавая лiчба складае 1,3 мiльёна рублёў, цi 444 долары. Якiм шляхамi будзе дасягнуты такi сярэднi заробак i якiя ўмовы для гэтага неабходны? Пра гэта ў iнтэрв'ю "Звяздзе" расказвае намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Вiктар Некрашэвiч.
Яшчэ некалькі дзён таму мы не спалi начамi i назiралi за iх выступленнямi на другiм канцы свету, а цяпер яны расказваюць пра свае адчуваннi, поспехi i змаганнi. Нядаўна прайшла сустрэча з журналiстамi алiмпiйскага чэмпiёна па фрыстайле Аляксея ГРЫШЫНА, сярэбранага прызёра ў бiятлоннай iндывiдуальнай гонцы на 20 кiламетраў Сяргея НОВІКАВА, бронзавай медалiсткi гульняў на дыстанцыi 15 кiламетраў бiятланiсткi Дар'i ДОМРАЧАВАЙ, фiналiстаў спаборнiцтваў фрыстайлiстаў Дзмiтрыя ДАШЧЫНСКАГА, Асоль i Цiмафея СЛIЎЦОЎ.
У сакавiку пачынаецца нераставанне шчупака, i лавiць гэтую рыбу на працягу месяца забаронена, але сёлета нераст можа расцягнуцца на больш працяглы тэрмiн. Забарона iснуе, але калi берагi рэк пад снегам, а мароз у межах мiнус 5-10, то пра нераставанне шчупака гаварыць ранавата. А вось калi рэкi выйдуць з берагоў i лугi апынуцца пад вадой, то рыба выйдзе на больш плыткiя месцы для нерасту.
Агонь i яго хатняя ўтаймавальнiца — печ — даволi шырока выкарыстоўвалiся ў шматлiкiх вясельных i памiнальных абрадах. Агонь — гэта жыватворны ачаг, якi не проста падтрымлiваў гаспадарку, але мог пэўным чынам паўплываць на лёс чалавека або прадказаць яго. Калi на змярканнi, адвячоркам гаспадыня запальвала агонь, каб можна было сесцi за прадзiва або ткацтва, а тым часам нехта з дамачадцаў лаяўся цi проста гучна гаварыў, то жанчына настойлiва перапыняла iх.
Работнiкi Навагрудскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры правядзеннi прыродаахоўнага рэйду на палiгоне цвёрдых бытавых адходаў паблiзу вёскi Алёхнавiчы Дзятлаўскага раёна сярод бытавога смецця знайшлi рэшткi лася — галаву, частку шкуры, пярэднiя ногi. І тут жа побач... дакументы на iмя жыхара нашай краiны.
Пераможцамi фiналу рэспублiканскiх спаборнiцтваў сярод дзяцей i падлеткаў па бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi "Снежны снайпер" на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба ў камандным залiку сталi дружыны Магiлёўскай (малодшая ўзроставая група) i Гродзенскай (старшая ўзроставая група) абласцей.