Разное. 21.by

08.06.2010 10:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» 3 жніўня адкрые два новыя рэгулярныя напрамкі з Мінска — у Стакгольм і Тэгеран.

Як паведамляе авіякампанія, рэйсы Мінск‑Стакгольм будуць выконвацца тры разы на тыдзень на паветраным судне CRJ‑100/200, а Мінск‑Тэгеран — адзін раз на тыдзень на самалёце Boeing — 737/500.

Працягласць палёту з Мінска ў Стакгольм складзе 1 гадзіну 45 хвілін, у Тэгеран — 3 гадзіны 50 хвілін.

Пасажырам авіякампаніі будуць прапаноўвацца зручныя стыкоўкі цераз Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у гарады блізкага і далёкага замежжа. Усе палёты будуць выконвацца з абслугоўваннем у бізнес‑ і эканом‑класах.

«Белавія» таксама паведамляе, што найбліжэйшым часам пачнецца рэалізацыя авіябілетаў «па спецыяльных прывабных тарыфах».


Аляксей Арэшка, БелаПАН.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» 3 жніўня адкрые два новыя рэгулярныя напрамкі з Мінска — у Стакгольм і Тэгеран.Як паведамляе авіякампанія, рэйсы...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика