Пад дрэвамі падчас ліўняў і шквальнага ветру лепш не паркавацца!. 21.by

Пад дрэвамі падчас ліўняў і шквальнага ветру лепш не паркавацца!

10.08.2010 11:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта папрасілі папярэдзіць кіроўцаў у Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

— Паркавацца лепш як мага далей ад вялікіх, асабліва старых, дрэў, — адзначыў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС Яўген ЛАПЕЦ, — бо падчас моцнага ветру дрэва можа паваліцца на вашу аўтамашыну.

Акрамя таго, у складаных дарожных умовах ДАІ рэкамендуе ўключаць блізкае святло фараў, а падчас прыпынку — аварыйную светлавую сігналізацыю. Так іншым удзельнікам дарожнага руху будзе лягчэй прыкмеціць ваш аўтамабіль.

На аўторак сіноптыкі прагназуюць навальніцы і шквальны вецер. У такіх умовах значна пагаршаецца бачнасць. Пыл і хімічныя злучэнні з першымі кроплямі дажджу ператвараюцца ў масленую плёнку, якая значна зніжае счапленне колаў з асфальтам і павялічвае тармазны шлях. Таму, апынуўшыся ў паласе дажджу, неабходна адразу ж знізіць хуткасць і ўтрымацца ад рэзкіх манеўраў і тармажэння.

Акрамя таго, нагадалі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, да 12 жніўня ўключна ў Мінску аб’яўлена барацьба з няправільнай паркоўкай грузавікоў. Пры выяўленні парушэнняў правілаў стаянкі кіроўцаў велікагрузных аўтамабіляў чакае штраф, а іх кіраўнікам, службовым асобам, будуць выдавацца прадпісанні.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика