Сіла нашай салідарнасці. 21.by

Сіла нашай салідарнасці

24.12.2010 23:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтыя навагоднія святы многія беларускія сем’і сустракаюць з трывогай і смуткам у душы. Пасля падзей 19 снежня сотні сыноў, дачок, братоў і бацькоў адарваныя ад дому, ад святочнага стала. Спатыкаюць Каляды ў вязніцах і бальніцах. Дый тыя, чые радзіны не зачапіла бяда, трывожна ўслухоўваюцца ў навіны. Жорсткасць распачатага тэрору супраць іншадумства ўразіла нават тых, хто трымаўся ўбаку ад палітыкі.

Але сем’і, што засталіся без родных, не самотныя. Сотні і тысячы людзей – незнаёмых, але не чужых – перажываюць за іх лёс. Нечуваная салідарнасць і спачуванне ахінула краіну. Людзі нясуць сродкі зняволеным, шукаюць спосабаў дапамагчы пацярпелым, самаарганізуюцца, выстойваюць ля ізалятараў з перадачамі зусім незнаёмым людзям. Сіла дабрыні і салідарнасці ўражвае. Пад яе знакам мы ўваходзім у новы год.

А што ж “Наша Ніва” ў 2011-м? Будзем рабіць сваю работу, інфармаваць і ацэньваць падзеі, кіруючыся адзіным нашым крытэрам – беларускім інтарэсам. Будзем рыхтаваць новыя кнігі, ездзіць па краіне, сустракацца з людзьмі. Дзякуючы Вам, дарагія чытачы, мы выстаялі гэты год: газета пераступае ў новы з накладам 6500 асобнікаў, сайт – з чытацкай аўдыторыяй у трыццаць тысячаў чалавек.

Будзем разам, бо разам нас не зломіш.

Шчаслівых Калядаў і свабоднага Новага года!

Падзяліцца навіной: 
Рэд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Калядамі, дарагія чытачы!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика