Вечныя шлюбы
07.05.2012
—
Разное
|
НЯДАЎНА ў Мядзельскім касцёле Маці Божай Шкаплернай адбылася незвычайная ўрачыстасць. Брат Андрэй назаўсёды шлюбаваў сваё жыццё паводле Статута і Канстытуцый Кармелю ў чыстасці, убостве і паслухмянасці. Вечныя шлюбы - гэта вельмі ўрачысты і важны момант не толькі для ордэна Кармелітаў босых, але і для ўсяго Касцёла.
Андрэй Журко нарадзіўся ў 1986 годзе ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці.Першы этап падрыхтоўкі да манаскага жыцця (пастулят) быў у Нарачы ў кляштары кармелітаў босых. Потым перыяд навіцыята (1 год) у Польшчы ў кляштары Замартэ. А свае першыя манаскія абяцанні брат Андрэй склаў 18 чэрвеня 2006 года ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Затым - служба ў супольнасцях кармелітаў босых у Нарачы, Канстанцінаве і Мядзеле. Прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку, Андрэй прыйшоў да высновы, што варта назаўсёды ахвяраваць сваё жыццё Богу і ўскласці вечныя шлюбы. На ўрачыстасці прысутнічалі намеснік генеральнага настаяцеля кармелітаў босых з Рыма айцец Альберт Вах, які ўзначаліў Святую імшу. Менавіта ў яго рукі брат Андрэй склаў вечныя манаскія абяцанні. На літургіі таксама прысутнічалі генеральны сакратар па справах місій ордэна айцец Хуліо Альманса, айцец-правінцыял Раман Хэрногу з Польшчы, які з’яўляецца адказным за ўсіх кармелітаў Варшаўскай правінцыі, магістр клерыкаў айцец Аркадзій Куляха з Пінска, айцы-кармеліты з Нарачы, Канстанцінава, Гудагая, Мінска, дыяканы, клерыкі, законныя сёстры і браты. Радасным і ўзрушальным быў гэты дзень не толькі для брата Андрэя, але і для яго родных і блізкіх: маці, сястры, пляменніцы. Дарэчы, на ўрачыстасць прыехаў ксёндз Станіслаў Вашкевіч - пробашч парафіі з горада Бяроза, прысутнічалі вернікі не толькі з Мядзельскай парафіі, але і з тых, дзе служыў брат Андрэй. На заканчэнне ўрачыстасці ён шчыра падзякаваў Богу за дар паклікання. Словы падзякі ён скіраваў таксама да пробашчаў і вернікаў парафій, пад апекаю якіх ён духоўна ўзрастаў дзеля служэння Богу. Асаблівую падзяку выказаў брат Андрэй сваёй матулі Валянціне Іванаўне за дар жыцця, родным і блізкім, а таксама ўсім прысутным за тое, што падзялілі з ім радасць урачыстасці. Ігнат ЛУБНЕЎСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НЯДАЎНА ў Мядзельскім касцёле Маці Божай Шкаплернай адбылася незвычайная ўрачыстасць. Брат Андрэй назаўсёды шлюбаваў сваё жыццё паводле Статута і Канстытуцый...
|
|